Назву Нача маюць:

Населеныя пункты

Беларусь Брэсцкая вобласць: Нача — аграгарадок у Ляхавіцкім раёне Нача Глябоўская (Свянціцкая) — вёска ў Ляхавіцкім раёне

Віцебская вобласць: Нача — вёска ў Полацкім раёне Нача-Шпакоўшчына — вёска ў Полацкім раёне

Гродзенская вобласць: Нача — вёска ў Воранаўскім раёне

Мінская вобласць: Нача — аграгарадок у Крупскім раёне

Рэкі

Беларусь Нача — рака ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, прыток Заходняй Дзвіны Нача — рака ў Ляхавіцкім і Ганцавіцкім раёнах Брэсцкай вобласці і Клецкім раёне Мінскай вобласці, прыток ракі Лань Нача — рака ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Бярэзіна Нача — рака ў Крупскім і Барысаўскім раёнах Мінскай вобласці, прыток ракі Бобр Нача — рака ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці, прыток ракі Дзітва

Назва Нача — досыць распаўсюджаная назва на тэрыторыі цяперашняй Беларусі.

Паводле Аляксандраса Ванагаса, гідранімічныя аналагі — літоўскія водныя назвы Nota, Notė, Notija, Notera. Паходжанне кораня not- няяснае, Ванагас супастаўляе яго з лацінскім natō, -āre «плысці, цячы», грэчаскім νοτιος, νοτερος «мокры, сыры», дак. net- «цячы», ст.-інд. snáti, snāyatē «купае(цца)», дак. Νετιν-δαυα, ст.-сакс. nat «мокры, сыры», гот. natjan «мачыць»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 231—232.. На думку Вітаўтаса Мажуліса, назва Нача паходзіць ад захаванага ў гідраніміі балцкага *nātā «цячэнне», якое ўтворана пашыральнікам -t- ад індаеўрапейскага *(s)na- «цячы»V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 649..

Таксама Нача — прыток дзвінскай ракі Обшы (у гэтую Начу ўцякаюць рэкі Рэкта, Вейна, Лебасціна, Вішанка — .

На думку В. Жучкевіча, Э. Мурзаева, А. Рогалева, назва паходзіць ад старабеларускага паняцця нача, якое значыць «пачатак», «новае ворыва», «расчышчанае ад лесу месца»В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 252.Э. М. Мурзаев. Топонимика и география. Москва, 1995. С. 59.А. Ф. Рогалев. Географические названия в калейдоскопе времен. Гомель, 2011. С. 130—131.. Аднак, у Гістарычным слоўніку беларускай мовы слова «нача» не адзначана, а ў Этымалагічным слоўніку беларускай мовы яму даюць зусім іншае значэнне.

Крыніцы