Дэбора Эн Гібсан (; нар. , Бруклін, Нью-Ёрк), больш вядомая як Дэбі Гібсан — амерыканская спявачка, кумір тынэйджараў канца 1980-х-пачатку 1990-х гадоў. У 17 гадоў Гібсан стала самым маладым музыкантам, які напісаў, выканаў і выпусціў песню, якая заняла першае месца ў амерыканскім хіт-парадзе Billboard Hot 100, пабіўшы рэкорд Джорджа Майкла.

Яна рэгулярна з’яўлялася на вокладках часопісаў для падлеткаў, такіх як Tiger Beat ў ЗША. Пасля Гібсан займалася брадвейскімі пастаноўкамі і здымкамі ў незалежных фільмах і на тэлебачанні. Яна працягвае займацца музыкай і па сённяшні дзень.

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы Out of the Blue (1987) Electric Youth (1989) Anything Is Possible (1990) Body Mind Soul (1992) Think With Your Heart (1995) Deborah (1997) M.Y.O.B. (2001) Colored Lights: The Broadway Album (2003)

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Аўтары-выканаўцы ЗША