Рыгор Міхайлавіч Баталаў (, Віцебск — , Кіеў) — камандзір 229-га гвардзейскага стралковага палка 72-й гвардзейскай стралковай дывізіі 7-й гвардзейскай арміі Стэпавага фронту. Генерал-лейтэнант (1965). Герой Савецкага Саюза (26.10.1943, медаль № 1408).

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Пасля заканчэння няпоўнай сярэдняй школы працаваў слесарам.

У Чырвонай Арміі з 1934 года. У 1937 годзе скончыў Мінскае пяхотнае вучылішча, у 1942 годзе — паскораны курс Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баявых дзеяннях з чэрвеня 1941 года на Заходнім, Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, 2-м Украінскім, Данскім і Варонежскім франтах. Удзельнік баёў пад Сталінградам, на Курскай дузе, на Дняпры, вызвалення Румыніі, Венгрыі, Аўстрыі, Чэхаславакіі.

У ноч на 25 верасня 1943 года 229-ы гвардзейскі стралковы полк пад камандаваннем гвардыі маёра Р. М. Баталава фарсіраваў Днепр у сяла Барадаеўка Верхнедняпроўскага раёна Днепрапятроўскай вобласці і захапіў плацдарм. У ноч на 26 верасень 1943 года ўварваўся ў сяло Барадаеўка і, прасунуўшыся на 4 кіламетры, нанёс праціўніку вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1943 за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра і ўтрыманні плацдарму гвардыі маёру Рыгору Міхайлавічу Баталаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 1408).

Пасля заканчэння вайны Р. М. Баталаў працягнуў службу ў арміі, у 1952 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ, у 1959 годзе — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба.

Да 1971 года ў Савецкай Арміі. Жыў у Кіеве, працаваў у інстытуце кібернетыкі АН УССР.

Памёр 19 верасня 1988. Пахаваны ў Кіеве на Лук’янаўскіх вайсковых могілках.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза (№ 1408) Ордэн Леніна Чатыры ордэна Чырвонага Сцяга Ордэн Кутузава II ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Медалі, у тым ліку: Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» Юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» Юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пахаваныя на Лук’янаўскіх ваенных могілках Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба Катэгорыя:Выкладчыкі Аб’яднанай беларускай ваеннай школы