Уладзімір Цімафеевіч Курыле́нка (, вёска Бабінічы, — , Смаленская вобласць) — партызан-падрыўнік партызанскага атрада І. Р. Шлапакова ў Смаленскай вобласці. Герой Савецкага Саюза (01.09.1942Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза партизанам, особо отличившимся в партизанской борьбе в тылу против немецких захватчиков» от 1 сентября 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1942. — 10 сентября (№ 37 (196)). — С. 1., пасмяротна).

Біяграфія Скончыў сярэднюю школу ў горадзе Веліж. Жыў у вёсцы Парэчча Смаленскага раёна.

З ліпеня 1941 У. Ц. Курыленка партызан-падрыўнік партызанскага атрада І. Р. Шлапакова, які дзейнічаў на тэрыторыі Смаленскай вобласці. У. Ц. Курыленка падарваў некалькі аўтамашын, 2 гарматы, пусціў пад адхон 4 эшалоны праціўніка. 13 мая 1942 года, вяртаючыся з чарговага задання, трапіў у засаду і быў цяжка паранены, памёр ад ран.

Быў пахаваны ў месцах баёў (у вёсцы Выстаўка Дзямідаўскага раёна Смаленскай вобласці. У 1947 годзе прах Героя перанесены і перапахаваны ў горадзе Смаленску ў Скверы памяці Герояў ля Крамлёўскай сцяны.

Памяць У гонар У. Ц. Курыленка названы сквер у Смаленску і вуліцы ў Смаленску і Веліжы, Раслаўлі і буксір Міністэрства марскога флоту. Мемарыяльныя дошкі на будынках школ у Веліжы і сяле Каспля Смаленскай вобласці. Абеліск на месцы гібелі.

Літаратура

Спасылкі Леонид Леонов Венок герою Куриленко Владимир Тимофеевич // Культурное наследие земли Смоленской

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баі