Афанасій Паўланцьевіч Белабародаў (, вёска Акініна-Баклашы, Іркуцкая губерня — , Масква) — савецкі военачальнік, двойчы Герой Савецкага Саюза, камандуючы 43-й Арміяй, якая вызваліла Віцебск ад нямецкіх акупантаў і ўдзельнічала ў штурме Кёнігсберга, генерал арміі. Ганаровы грамадзянін Віцебска (1974).
Біяграфія Афанасій Паўланцьевіч Белабародаў нарадзіўся 18 (31) студзеня 1903 года ў вёсцы Акініна-Баклашы Іркуцкай губерні (цяпер сяло Баклашы Шэлехаўскага раёна Іркуцкай вобласці), у сялянскай сям’і. У 1919—1920 гадах ваяваў у партызанскім атрадзе на Далёкім Усходзе. Пачаў служыць у РККА ў 1923 годзе. Скончыў пяхотную школу ў 1926 годзе, затым Ваенна-палітычныя курсы ў 1929 годзе і Ваенную акадэмію імя Фрунзэ ў 1936 годзе. Удзельнічаў у баях на КУЧ у 1929 годзе. Член ВКП (б) з 1926 года.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны з кастрычніка 1941 камандаваў 78-й (з 26 лістапада 1941 года — 9-й гвардзейскай) стралковай дывізіяй, якая вызначылася ў бітве за Маскву. З кастрычніка 1942 года быў камандзірам стралковага корпуса, а з мая 1944 года камандаваў 43-й Арміяй, якая ўдзельнічала ў Беларускай аперацыі, у прыватнасці, у аперацыі «Баграціён» у чэрвені 1944 года, у выніку якой быў вызвалены Віцебск. На чале гэтай жа арміі ўдзельнічаў у вызваленні Літвы і ў Усходне-Прускай аперацыі. У перыяд вайны супраць імперыялістычнай Японіі ў жніўні 1945 года камандаваў 1-й Чырванасцяжнай арміяй.
Пасля вайны з 1946 па 1953 год камандуючы арміяй, затым працаваў начальнікам курсаў «Стрэл», з 1955 года камандаваў войскамі Варонежскай ваеннай акругі, а ў 1957 годзе быў прызначаны начальнікам Галоўнага ўпраўлення кадраў Міністэрства абароны СССР. З 1963 года з’яўляўся камандуючым войскамі Маскоўскай ваеннай акругі. З 1968 года — інспектар-дарадца Групы генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР. Член ЦК КПСС з 1966 па 1971 года. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 3-га і 7-га скліканняў.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза № 4157 (1944/07/22) Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза № 5542 (1945/04/19) 5 ордэнаў Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі 5 ордэнаў Чырвонага Сцяга ордэн Суворава I-й ступені ордэн Суворава II-й ступені ордэн Кутузава II-й ступені ордэн Айчыннай вайны I-й ступені ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені медалі Ганаровы грамадзянін г. ІркуцкаРегиональный портал городской администрации Иркутска і г. Віцебска
Памяць
У гонар генерала арміі А. П. Белабародава названыя вуліцы ў Маскве (Вуліца Генерала Белабародава), Нахабіна, Калінінградзе, Іркуцку, Віцебску і Мыцішчах. У Іркуцку усталяваны бюст каля галоўнага ваеннага мемарыяла Іркуцка наадварот Вечнага агню (скульптар Г. І. Матавілаў, архітэктар Л. М. Палякоў)Фотографии бюста в Иркутске.. У Маскве ўстаноўлена мемарыяльная дошка на сцяне школы № 1918 па адрасе: вул. Генерала Белабародава, 22. На адным з будынкаў на праспекце Белабародава ў г. Віцебск ўстаноўлена мемарыяльная дошка. На радзіме Героя Баклашынскай школе прысвоена імя Белабародава і на будынку школы ўстаноўлена мемарыяльная дошкаОфициальный сайт администрации города Шелехов . У Іркуцкe на будынку, дзе навучаўся Афанасій Белабародаў, устаноўлена мемарыяльная дошкаМемориальные доски и памятники Иркутска . Генерал А. П. Белабародаў з’яўляецца героем фільма «Дзень камандзіра дывізіі». Генерал А. П. Белабародаў з’яўляецца заснавальнікам музея ў школе № 59 (цяпер 1286).
Сачыненні
Сквозь огонь и тайгу. М., 1960. Приказ командира — закон для воина. М., 1969. Ратный подвиг. 2-е изд., испр. и доп. М., 1973. Прорыв на Харбин. М., 1982. Всегда в бою. М., 1984.
Спасылкі Детская библиотека № 23 г. Иркутска. День командира дивизии. А.Бек. Последний приказ генерала. І. Нікалаеў. «Звезда». 2001, № 10. Подборка статей Клуба ИСТОК г. Истра
Катэгорыя:Двойчы Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Віцебска Катэгорыя:Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Мемуарысты СССР Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання Катэгорыя:Нарадзіліся ў Іркуцкай вобласці