Мяжа́ — возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці каля аграгарадка Мяжа ў басейне ракі Ловаць (цячэ праз возера).

Плошча паверхні возера складае 0,79 км². Даўжыня возера 1,3 км, найбольшая шырыня 0,93 км. Найбольшая глыбіня 2 м, сярэдняя — 0,6 м.Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй 2—5 м, складзеныя з пяскоў і супесяў. Берагавая лінія даўжынёй 3,52 км слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя і тарфяністыя. Пойма шырынёй 25—300 метраў, забалочаная. Дно возера плоскае. Літаральная зона да глыбіні ў 1 м пясчаная, глыбей дно выслана апясчаненым глеем і крэменязёмістым сапрапелем. На возеры востраў плошчай каля 0,1 га.

Возера Мяжа эўтрофнае, праточнае. Падводнай расліннасцю зарастае па ўсёй плошчы. Упадаюць рэкі Ловаць і Шыша́. Выцякае Ловаць, злучаючая Мяжу з возерам Сосна.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка, карась і іншыя віды рыб.

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-36-1. Выданне 1985 года. Стан мясцовасці на 1983 год.

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Ловаці