Азербайджанская Дэмакратычная Рэспубліка (АДР) ()) — незалежная дзяржава, абвешчаная Часовым Нацыянальным Саветам Мусульман ЗакаўказзяСход ўсіх былых членаў Закаўказскага Сейма — мусульман ... аднадушна вырашыў узяць на сябе кіраванне Усходнім Закаўказзем, абвясціўшы сябе Часовым Нацыянальным Саветам Мусульман Закаўказзя. Пратаколы пасяджэнняў мусульманскіх фракцый Закаўказскага Сейма і Азербайджанскай Нацыянальнай Рады 1918 — Баку, 2006, с.118 15 мая (28 мая) 1918 года ў Тыфлісе ў час спынення існавання Закаўказскай ФедэрацыіTadeusz Swietochowski. Russia and Azerbaijan: A Borderland in Transition. New York: Columbia University Press, 1995. ISBN 0-231-07068-3, p. 129 .
Азербайджанская Дэмакратычная Рэспубліка была абвешчана ў рамках населеных пераважна мусульманамі тэрыторый былога Каўказскага намесніцтва, а таксама Закатальскай акругіД. В. Заяц. Змены адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення саюзных рэспублік . У перыяд з мая па кастрычнік 1918 года на большай частцы тэрыторыі АДР знаходзіліся турэцкія войскі, з лістапада 1918 года да жніўня 1919 — у Баку і ўсходняй частцы краіны знаходзіліся брытанскія войскі.
27 красавіка 1920 часці 11-й Чырвонай Арміі перасеклі мяжу АДР і 28 красавіка ўвайшлі ў Баку. АДР спыніла сваё існаванне, і была абвешчана Азербайджанская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка.
Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Азербайджана