Яўген Сцяпанавіч Алёхін (, сяло Верхнія Пады, Тамбоўская губерня, Расійская імперыя — , Чэхаславакія) — савецкі военачальнік. Генерал-маёр. Герой Грамадзянскай вайны, поўны георгіеўскі кавалер..
Пачатковая біяграфія Яўгеній Сцяпанавіч Алёхін нарадзіўся 11 снежня 1893 года ў вёсцы Верхнія Пады Тамбоўскай губерні цяпер Тамбоўская вобласць.
Ваенная служба
Першая сусветная і Грамадзянская вайны У кастрычніку 1914 года Яўгеній Алёхін быў прызваны ў Рускую Імператарскую армію.
Скончыўшы школу прапаршчыкаў, прымаў удзел у Першай сусветнай вайне ў якасці штабс-капітана.
У Чырвонай Арміі з жніўня 1918 года, на баку якой быў удзельнікам Грамадзянскай вайны. 22 красавіка 1919 года, камандуючы батальёнам 11-й стралковай дывізіі, нанёс раптоўны ўдар па праціўніку ў раёне горада Выру, за што быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Другі раз быў удастоены гэтай узнагароды, калі, камандуючы 93-м стралковым палком, 24 мая 1920 года асабіста падняў салдат у атаку, у выніку чаго быў заняты населены пункт Вална. У трэці раз — за баі ў перыяд наступу на Варшаву.
Міжваенная служба З кастрычніка 1926 па 1929 вучыўся ў Ваеннай акадэміі РСЧА імя М. В. Фрунзэ, па заканчэнні якой быў накіраваны ў Полацк для праходжання службы ў 5-й стралковай дывізіі ў якасці камандзіра палка, а затым начальніка штаба дывізіі.
З 1933 года працаваў начальнікам Мінскага ваеннага пяхотнага вучылішча. У 1938 годзе быў звольнены з шэрагаў РСЧА.
Вялікая Айчынная вайна З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны Яўгеній Сцяпанавіч Алёхін быў зноў прызваны на службу ў войска і быў прызначаны намеснікам камандзіра 33-га стралковага корпуса, які ўваходзіў у склад 28-й арміі рэзерву Стаўкі ВГК.
У ліпені 1941 года прызначаны на пасаду камандзіра 9-й запасной стралковай брыгады, у 1942 годзе — на пасаду камандзіра 113-й стралковай дывізіі, якая ў складзе 33-й арміі ўдзельнічала ў баях у раёне Смаленска.
Камандуючы 33-й арміяй Міхаіл Хозін так ахарактарызаваў баявую дзейнасць Я. С. Алёхіна ў гэты перыядНаградны ліст на сайце «Подвиг Народа»:
… Камандзір дывізіі энергічна і ўмела ажыццяўляў кіраўніцтва аперацыяй не толькі з каманднага пункта, але і на пярэднім краі, паказваючы прыклад стараннага, прадуманага правядзення аперацыі, мужнасці і бясстрашнасці.
У жніўні 1943 года генерал-маёр Я. С. Алёхін быў прызначаны камандзірам 27-га гвардзейскага стралковага корпуса 57-й арміі. У гэтай пасадзе кіраваў войскамі ў Белгарадска-Харкаўскай наступальнай аперацыі, Бітве за Днепр. У лютым 1944 года корпус быў перададзены ў 7-ю гвардзейскую войска і ў яе складзе ўдзельнічаў Уманска-Баташанскай, Яска-Кішынёўскай, Дэбрэцэнскай, Будапешцкай наступальных аперацыях. У ходзе Браціслаўска-Брноўскай наступальнай аперацыі 27-ы гвардзейскі стралковы корпус, дзейнічаючы на галоўным кірунку, вызваліў гарады Кам’яціцы, Малацкі, Трнава.
22 красавіка 1945 года Яўгеній Сцяпанавіч Алёхін быў смяротна паранены падчас налёту авіяцыі праціўніка. Памёр у шпіталі. Пахаваны ў Львове.
Узнагароды Ордэн Леніна 4 ордэна Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава 2-й ступені ордэн Багдана Хмяльніцкага 2-й ступені Ордэн Аляксандра Неўскага Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі» У Мінску на будынку Сувораўскага вучылішча ўсталявана мемарыяльная дошка
Літаратура
Спасылкі АЛЕХИН ЕВГЕНИЙ СТЕПАНОВИЧ
Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Царскія афіцэры на службе ў РСЧА Катэгорыя:Военачальнікі СССР Катэгорыя:Начальнікі Аб’яднанай беларускай ваеннай школы Катэгорыя:Памерлі ў Паўднёвамараўскім краі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Тамбоўскай вобласці