Назву Пліса маюць:
Азёры Пліса — возера на мяжы Глыбоцкага і Пастаўскага раёнаў Віцебскай вобласці. Пліса — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці
Рэкі Пліса — рака ў Смалявіцкім і Барысаўскім раёнах Пліса, Яблынька — рака ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці і Крупскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Бобр Пліса — рака ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці
Населеныя пункты Беларусь Плі́са — вёска ў Глыбоцкім раёне Пліса́ — вёска ў Крупскім раёне Пліса́ 1 — вёска ў Навагрудскім раёне Пліса́ 2 — вёска ў Навагрудскім раёне Пліса́ — вёска ў Смалявіцкім раёне
Этымалогія На думку У. Тапарова і А. Трубачова, паходжанне назвы няяснае. Магчыма, звязанае са ст.-пруск. Plissingis (-ing- — суфікс) або з лужыцкай ракой PleiseВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 202.. Сваёй структурай назва Пліса блізкая да балцкай назвы дзвінскай ракі Дрыса, у якім корань Dris- так жа сама дакладна не вытлумачваецца; іх адносяць да групы гідронімаў з канчаткам -(с)са: Іса, Ліса, Уса, Эса, Дрыса, Пліса, , Труса, Таса, Рэса, Выса, Васа (на Падзвінні, Панёманні, Павісленні, Павоччы)Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 281—282..
В. Жучкевіч назву ракі Пліса звязввае з тэрмінам плёс — участак ракі ці вадаёма, спакойны, з роўным дном, таксама ўчастак, які свабодны ад рачной расліннасці. Ёсць паляўнічы выраз: «не выходзь на плісу, хавайся», г. зн. не выходзь на адкрытую вадуВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 292..
С. Роспанд параўноўваў з назвай р. Пліса і з плѣснь «плесня, гніль» назву горада Плесненск (Прэсненск) на ВалыніС. Роспонд. Структура и стратиграфия древнерусских топонимов // Восточнославянская ономастика. Москва, 1972. С. 67..
Крыніцы