Выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта (, абр. OUP) — выдавецтва, якое ўваходзіць у склад Оксфардскага ўніверсітэта ў Англіі. Гэта адно з найбуйнейшых выдавецтваў у Вялікабрытаніі, найбуйнейшае ўніверсітэцкае выдавецтва ў свеце, якое праўзыходзіць па штогадовым фінансавым абароце вядучыя амерыканскія ўніверсітэцкія выдавецтвы і Cambridge University Press разам узятыя. OUP мае філіялы ў 60 краінах свету. Першым, у 1896 годзе, адкрыўся філіял у ЗША, у 1905 годзе — у Канадзе, затым яшчэ ў некалькіх дзясятках краін, такіх як Індыя, Пакістан, Аўстралія, Новая Зеландыя, Малайзія, Сінгапур, Нігерыя і ПАР.

thumb|236px|Штаб-кватэра выдавецтва Oxford University Press на Уолтан-стрыт у Оксфардзе Кіраванне выдавецтвам ажыццяўляе выбарным прадстаўнічым органам, Delegates of the Press, які складаецца з членаў Оксфардскага ўніверсітэта. У наш час уся прадукцыя выдавецтва выходзіць пад двума брэндамі: уласна Oxford University Press, для большасці выданняў, і Clarendon Press, для «прэстыжных» навуковых прац. Філіялы распаўсюджваюць сваю прадукцыю як праз Оксфардскую штаб-кватэру выдавецтва, так і самастойна. У большасці краін, дзе функцыянуе Oxford University Press, выдавецтва вызвалена ад падаткаў з карпарацыі і падатку на прыбытак, бо з'яўляецца структурным падраздзяленнем некамерцыйнай арганізацыі. Кнігі выдавецтва маюць прэфікс ISBN 0-19, Oxford University Press — адно з нешматлікіх выдавецтваў, якія маюць двухзначныя прэфіксы ў сістэме ISBN.

Некаторыя выданні

Слоўнікі Oxford English Dictionary Compact Oxford English Dictionary Compact Editions of the Oxford English Dictionary Compact Oxford English Dictionary of Current English Concise Oxford English Dictionary Oxford Dictionary of National Biography Advanced Learner’s Dictionary

Гісторыя

India’s Ancient Past і Rethinking India’s Past прафесары Ram Sharan Sharma Oxford History of England Oxford History of the United States Oxford Illustrated History of Ireland Oxford History of Islam The Oxford Illustrated History of the First World War (пад рэдакцыяй Hew Strachan) (Oxford, 1998) ISBN 0-19-820614-3 Germany and the Second World War Oxford History of the French Revolution William Doyle

Гл. таксама Спіс англамоўных кніжных выдавецтваў Біблія Лінкальна

Спасылкі Афіцыйны сайт OUP

Катэгорыя:Выдавецтвы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Выдавецтвы, заснаваныя ў 1891 годзе Катэгорыя:Оксфардскі ўніверсітэт Катэгорыя:Універсітэцкія выдавецтвы Катэгорыя:Выдавецтвы