Цірса дэ Маліна (, сапраўдныя імя і прозвішча Габрыэль Цэльес, ; — ) — іспанскі , навеліст, доктар багаслоўя, манах і афіцыйны гістарыёграф ордэна мерседарыяў. Нарадзіўся ў дваранскай сям’і. Вучыўся ва ўніверсітэце Алькала-дэ-Энареса. У 1601 годзе стаў манахам ордэна Багародзіцы Міласэрнай. У 1634 годзе быў прызначаны членам праўлення ордэна, у 1635 — яго гістарыёграфам, у 1639 атрымаў ступень магістра багаслоўя.
Творчасць Аўтар больш за 400 вершаваных п’ес, з якіх да нас дайшло толькі 84 камедыі і 5 «аўта». Таксама звяртаўся да розных празаічных жанраў (зборнік навел і твораў на розныя тэмы «Таледскія вілы» (), выдадзеныя ў 1624).
Асноўныя творы «Сарамлівец у палацы» (1606) «Пакаранне легкадумнасці» (сач. 1613) «Святая Хуана» (1614) «Каханне і рэўнасць прымусяць паразумнець» (1616, трупа Вальдэса) «Праўда заўсёды дапамагае» (1623, трупа X. Б. Валенсіяна ў Кордаве) «Любоў-лекарка» (1625?) «Дон Хіль Зялёныя нагавіцы» (выд. 1630) драма «Абачлівасць жанчыны» (выд. 1634) «Лепшая жняярка» (выд. 1634) «Багародзіца аліўкавага гаю» (выд. 1636) гераічная камедыя «Антона Гарсія» (выд. 1635) «Асуджаны за недахоп веры» (выд. 1635) «Набожная Марта» (выд. 1636)
Катэгорыя:Каталіцкія манахі Катэгорыя:Пісьменнікі барока Катэгорыя:Пісьменнікі Іспаніі Катэгорыя:Іспанамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Дактары багаслоўя Катэгорыя:Пісьменнікі-святары