Маке́еўка (; у 1920—1931 — Дзмітрыеўск) — горад (з 1925 года) абласнога значэння ў Данецкай вобласці Украіны. Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Украіны.

Распараджэннем Кабінета міністраў Украіны ад 7 лістапада 2014 г. горад унесены ў Спіс населеных пунктаў, на тэрыторыі якіх органы дзяржаўнай улады Украіны часова не ажыццяўляюць свае паўнаважанніРозпорядження Кабінету Міністрів України від 7 листопада 2014 р. № 1085 «Про затвердження переліку населених пунктів, на території яких органи державної влади тимчасово не здійснюють свої повноваження, та переліку населених пунктів, що розташовані на лінії зіткнення».

Адміністрацыйны падзел Макееўка фактычна з’яўляецца горадам-спадарожнікам Данецка і амаль з ім злілася. Уваходзіць у Данецкую агламерацыю. Як і большасць шахцёрскіх данбаскіх гарадоў, уяўляе сабой кангламерат асобных паселішчаў, што зліваюцца ў суцэльнае.

5 адміністрацыйных раёнаў: Гарняцкі, Кіраўскі, Савецкі, Цэнтральна-гарадскі, Чырвонагвардзейскі.

Насельніцтва У горадзе пражывае больш як 100 нацыянальнасцей, большасць з іх — рускія (каля 50 %), украінцы (больш за 46 %), беларусы, татары (1 %)Перапіс .

Вядомыя асобы Алег Аляксандравіч Рэутаў (1920—1998) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі, акадэмік АН СССР — С. 29.

Вуліцы Макееўкі Адрасная сістэма горада надзвычай складаная і заблытаная. Так, у розных частках горада існуюць 157 пар вуліц з аднолькавай назвай (напрыклад, вул. Франко ў Цэнтральнагарадскім і вул. Франко ў Гарняцкім раёне), 65 назваў вуліц паўтараюцца тройчы, 12 — чатыры разы, 8 — 5 разоў. Вуліца Кастрычніцкая існуе ў шасці месцах, вул. Стэпавая — у васьмі, прычым 5 разоў яна сустракаецца ў розных частках аднаго Савецкага раёна.

Блытаніны ў адраснай сістэме дадае паўсюдны паўтор не толькі вуліц, але і нумароў дамоў на адной вуліцы (ёсць, напрыклад, 3 дамы № 2 на вуліцы Успенскага ў розных яе частках). Спецыфіку дапаўняе наяўнасць нумараваных праездаў у пэўных вуліц (напрыклад, вул. Альхоўская, завулак 13, дом 32). Акрамя таго, часам дамы, размешчаныя ў завулках бліжэй да вуліцы Паркавая, могуць мець адрас «вул. Паркавая, завулак 13, дом 32», бліжэй да вул. Луначарскага — «вул. Луначарскага, завулак 13, дом 32», а бліжэй да вул. Ярашэнкі — «вул. Ярашэнкі, завулак 13, дом 32».

Хасс прыдаюць таксама розныя адносіны да вуліц дамоў, размешчаных побач, але маючых розную колькасць паверхаў: так, сярод мікрараёну Цэнтральны сустракаюцца дамы з адрасамі «вул. Блюхера», «вул. Пятроўскага», «вул. Кармелюка» і іншыя, частка з гэтых вуліц маюць у цяперашні час па 1 доме (са з’яўленнем новых мікрараёнаў вуліцы фактычна перасталі існаваць).

Вуліцы таксама даволі часта пераймяноўваюцца: напрыклад, на дзвюх картах, выдадзеных з розніцай у 9 гадоў, у некаторых паселішчах да 80 % падпісаных вуліц маюць абсалютна розныя назвы.

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная старонка Макееўскага гарадскога савета, ваканаўчага камітэта, гарадскога старшыні Макееўка на інфармацыйным партале Данецкай вобласці Гісторыя Макееўкі

Катэгорыя:Гарады Данецкай вобласці Катэгорыя:З’явіліся ў 1690 годзе