Брэбенескуль () — адна з самых высокіх вяршыняў хрыбта Чарнагора.
Размешчана пасярэдзіне хрыбта, на мяжы Івана-Франкоўскай і Закарпацкай абласцей, паміж вяршынямі Мунчэль (1998 м) на паўднёвым усходзе і Рэбра (2001 м) на паўночным захадзе.
Вышыня — 2035 м (па іншых дадзеных 2032 ці 2038). Паверхня купалападобная. На схілах распаўсюджаны старажытна-ледавіковыя формы рэльефу, сляды працэсаў марознага выветрывання. Гара пакрыта альпійскімі і субальпийскімі лугамі, характэрныя каменныя россыпы і асыпкі.
На захад вяршыні размешчана самае высакагорнае возера Украіны — Брэбенескуль.
Катэгорыя:Геаграфія Закарпацкай вобласці Катэгорыя:Геаграфія Івана-Франкоўскай вобласці Катэгорыя:Украінскія Карпаты