Медаль «За абарону Кіева» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 чэрвеня 1961 года. Аўтар праекта медаля - мастак В. Н. Атлантаў.

Медалём "За абарону Кіева" узнагароджваліся ўсе ўдзельнікі абароны Кіева - вайскоўцы Савецкай Арміі і войскаў былога НКУС, а таксама ўсе працаўнікі, якія прымалі ўдзел у абароне Кіева ў шэрагах народнага апалчэння, на будоўлі абарончых умацаванняў, якія працавалі на фабрыках і заводах, якія абслугоўвалі патрэбы фронту, ўдзельнікі кіеўскага падполля і партызаны, якія змагаліся з ворагам пад Кіевам. Перыядам абароны Кіева лічыцца ліпень - верасень 1941 года.

Медаль «За абарону Кіева» носiцца на левым боку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За абарону Сталінграда».

Па стане на 1 студзеня 1995 медалём "За абарону Кіева" ўзнагароджана прыблізна 107540 чалавек.

За абарону Кіева Катэгорыя:Гісторыя Кіева Катэгорыя:З’явіліся ў 1961 годзе