__NOTOC__

2 ліпеня — сто восемдзесят трэці (сто восемдзесят чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 936: Атон I Вялікі быў каранаваны ў Ахене як кароль Германіі. 1266: Заключаны Перцкі дагавор, які спыніў нарвежска-шатландскае суперніцтва за ўладу над Гебрыдскімі астравамі. 1500: Імператар Максіміліян I Габсбург для лепшага кіравання імперыяй падзяліў яе на акругі. 1556: Астрахань капітулявала перад войскамі Івана IV, Астраханскае ханства далучана да Маскоўскай дзяржавы 1588: У Будславе, паводле легенды, адбылося яўленне вернікам Дзевы Марыі. 1776: У Філадэльфіі Другі Кантынентальны Кангрэс прыняў рэзалюцыю аб абвяшчэнні незалежнасці паўночнаамерыканскіх калоній ад Вялікабрытаніі 1798: Падчас Егіпецкага паходу Напалеона Банапарта быў узяты партовы горад Александрыя. 1900: Першы палёт дырыжабля мадэлі LZ-1 канструкцыі графа Фердынанда фон Цэпеліна 1927: У Вільні адбыўся ўрачысты акт каранацыі іконы Маці Божай Вастрабрамскай 1998: Будслаўскі абраз Маці Божай каранаваны папскімі каронамі.

Нарадзіліся

419: Валентыніян III, рымскі імператар 1486: Якапа Сансавіна, італьянскі архітэктар 1714: Крыстаф Вілібальд Глюк, аўстрыйскі кампазітар 1842: Альберт Ладэнбург, нямецкі хімік-арганік 1862: Уільям Генры Брэг, англійскі фізік 1869: Яльмар Сёдэрберг, шведскі пісьменнік (пам. 14.10.1941) 1877: Герман Гесэ, швейцарска-нямецкі пісьменнік і мастак, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (пам. 9.8.1962) 1903: Улаф V, кароль Нарвегіі 1922: Генрых Вагнер, беларускі кампазітар 1922: П’ер Кардэн, французскі мадэльер 1923: Віслава Шымборска, польская паэтэса 1930: Карлас Менем, прэзідэнт Аргенціны 1937: Марцін Шэрвін, амерыканскі гісторык 1975: Аляксандр Генрыхавіч Турчын, беларускі дзяржаўны дзеяч 1985: Эшлі Тысдэйл, амерыканская актрыса і спявачка 1986: Ліндсей Лохан, амерыканская кінаактрыса 1990: Марго Робі, аўстралійская актрыса

Памерлі 1504: Стэфан III Вялікі, гаспадар малдаўскі (нар. 1435) 1519: Франчэска Бонсіньёры, італьянскі мастак 1566: Мішэль Настрадамус, вядомы ўрач і гісторык (нар. 14.12.1503) 1589: Генрык Валезы, кароль польскі і вялікі князь літоўскі 1660: Франчэска Мафеі, італьянскі мастак 1778: Жан-Жак Русо, французскі філосаф-асветнік (нар. 28.6.1712) 1961: Эрнэст Хемінгуэй, амерыканскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1954 года (нар. 21.7.1899) 1977: Уладзімір Набокаў, пісьменнік (нар. 22.4.1899) 1988: Часлаў Ханяўка, беларускі грамадскі дзеяч (нар. 26.5.1909) 1989: Андрэй Грамыка, савецкі дзяржаўны дзеяч і дыпламат 2016: Элі Візель, яўрэйскі, французскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2016: Майкл Чыміна, амерыканскі кінарэжысёр

Святкуюць Міжнародны дзень спартыўнага журналіста Азербайджан: Дзень паліцыі Кюрасаа, Нідэрланды: Дзень сцяга Нарвегія: Дзень караля

702