Русла́на Сцяпа́наўна Лыжы́чка (; сцэнічны псеўданім — Руслана; нарадзілася 24 мая 1973, Львоў) — вядомая ўкраінская , палітык, танцоўшчыца, , , дырыжор, піяністка, радыёвядучая. У 2004 годзе Руслана перамагла ў конкурсе «Еўрабачанне 2004» з песняй «Дзікія танцы» ().
Біяграфія Руслана нарадзілася і выхоўвалася ў Львове. Яшчэ дзіцём спявала ў гурце «Орион», а потым у дзіцячым ансамблі «Усмішка». Скончыла музычнае вучылішча і паступіла на дырыжорскі факультэт Львоўскай кансерваторыі. Прафесійна грае на фартэпіяна. У 1993 годзе Руслана і Аляксандр Ксенафонтаў (з кім яна пабралася шлюбам праз два гады) асноўваюць рэкламную студыю «Люксэн». Руслана агучвае шматлікія радыёрэкламы, у тым ліку кампаній Oriflame i Coca-Cola. У сярэдзіне 90-х бярэ ўдзел у некалькіх музычных праектах, перамагае на ўкраінскіх песенных конкурсах. У 1998 годзе Руслана выдае свой першы альбом «Імгненне вясны» (), які набывае папулярнасць. У 1999 годзе Руслана ўдзельнічае ў запісе каляднага мюзіклу «Апошнія каляды 90-х» (), які атрымвае ўзнагароду «Фільм году» ва Украіне. У 2003 годзе яе альбом «Дзікія танцы» () ва Украіне быў прададзены тыражом больш як 100 000 асобнікаў і стаў плацінавым. 16 мая 2004 года Руслана перамагла ў музычным конкурсе «Еўрабачанне 2004», які праходзіў у Стамбуле (Турцыя) з песняй «Дзікія танцы» ().
Дыскаграфія
Альбомы Мить весни — Дзвінкий вітер (Імгненне вясны — Лепшыя канцэрты Звонкага ветру, 1996, 1998) Останнє різдво 90-x (Апошнія каляды 90-х, 1999) Найкраще (2001) Добрий вечір, тобі… (2002) Дикі танці (Дзікія танцы, 2003) Дикі танці + Євробонус (2004) Wild Dances (2004) Wild Dances (New Year Edition) (2005) Wild. Club’in (2005) Амазонка (2008) Wild Energy (2008)
Мій Брат! (2012) Ми вітер (2020, EP)
Сінглы «Дикі танці» (2004) «Dance with the Wolves» («Танцы з ваўкамі») (2004) «The Same Star» («Скажы мне»)(2005) «Дика енергія» (2006)
Спасылкі
Катэгорыя:Пераможцы конкурсу песні Еўрабачанне Катэгорыя:Члены партыі «Наша Украіна» Катэгорыя:Народныя артысты Украіны Катэгорыя:Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны V склікання Катэгорыя:Украіна на конкурсе песні Еўрабачанне Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2004 Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Львова