Джон Граймз () і Эдвард Граймз () (абодва нарадзіліся 16 кастрычніка 1991 у Дубліне, Ірландыя) — ірландскі поп-дуэт, які выступае пад назвай Jedward. Блізняты ўдзельнічалі ў шостым сезоне англійскага музычнага конкурсу «The X Factor» у 2009 і занялі на ім шостае месца, а таксама на Еўрабачанні 2011Jedward | Participant Profile | Eurovision Song Contest — Dusseldorf 2011, на якім браты фінішавалі восьмыміEurovision Song Contest 2011 Final | Year page | Eurovision Song Contest — Dusseldorf 2011. За параўнальна невялікі перыяд часу гурт ужо паспелі ахрысціць «парадоксам Jedward»The Jedward paradox and what it means | Mark Lawson | Comment is free | The Guardian і нават выпусціць пра іх дакументальны фільмJedward: Let Loose | Week 34 — ITV Press Centre Daily Star: Simply The Best 7 Days A Week :: News :: Jedward promise to deliver in 2010, а іх удзел у «Ікс-Фактары» можна назваць адным з самых скандальных за ўсю гісторыю гэтага песеннага конкурсу.

24 лютага 2012 года стала таксама вядома, што дуэт у чарговы раз прадставіць Ірландыю на «Еўрабачанні».Eurovision Song Contest - Baku 2012 | News - Ireland: Jedward in Eurovision again

Дыскаграфія

Альбомы Planet Jedward (2010) Victory (2011) Young Love (2012) Voice of a Rebel (2019)

Сінглы Under Pressure (2010) All The Small Things (2010) Lipstick (для ўдзелу на Еўрабачанні 2011 у Дзюсельдорфе) (2011) Bad Behaviour (2011) Wow Oh Wow (2011) Waterline (для ўдзелу на Еўрабачанні 2012 у Баку) (2012) Put The Green Cape On (дабрачынны гімн Ірландыі на Чэмпіянаце па футболу, Еўра-2012) (2012)

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Ірландыя на конкурсе песні Еўрабачанне Катэгорыя:Музычныя калектывы Ірландыі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2008 годзе