Гамільтан () — горад на в. Паўночны Новай Зеландыі, цэнтр рэгіёну Ваіката.

Насельніцтва горада складае 187 960 чалавек, яшчэ 129 249 пражывае ў ваколіцах і ў прылеглых населеных пунктах. Горад размешчаны па абодвух берагах найбуйнейшай ракі Новай Зеландыі Ваіката. На мове карэннага насельніцтва краіны горад называецца Кірыкірыроа (маоры: Kirikiriroa).

У горадзе размешчаны адзін з найбуйнейшых універсітэтаў краіны Універсітэт Уаіката (), у ім і іншых прафесійных навучальных установах горада навучаецца каля 25 000 чалавек.

Горад з’яўляецца найбуйнейшым чыгуначным вузлом краіны і адным з найважнейшых транспартных вузлоў. У горадзе размешчана найбуйнейшае авіябудаўнічае прадпрыемства краіны — Пасіфік Аэраспейс (), якое выпускае камплектуючыя часткі для лідараў сусветнага самалётабудавання Boeing і Airbus SAS і лёгкія самалёты.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы Джасінда Ардэрн (нар. 1980) — навазеландскі палітык Хелен Элізабэт Кларк (нар. 1950) — навазеландскі палітык

Літаратура

Спасылкі

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Новай Зеландыі Катэгорыя:Гамільтан (Новая Зеландыя)