Сяргей Сяргеевіч Атаеў (, г. Камянец-Падольскі — ) — беларускі савецкі вучоны ў галіне будаўніцтва. Доктар тэхнічных навук, прафесар (1963). Заслужаны будаўнік БССР (1962). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1980). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі, , , ганаровы член Навукова-тэхнічнага таварыства СССР, лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР, уладальнік міжнароднага звання «Выбітны інжынер XX стагоддзя»
Біяграфія Скончыў ў 1941. Працаваў у Маскве, у Паўднёва-Казахстанскай вобласці, галоўным інжынерам Упраўлення «Белтрактарбуд», будтрэста № 1. У 1957—1972 гадах дырэктар Інстытута будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР, з 1979 дырэктар Беларускага навукова-даследчага і праектна-тэхналагічнага інстытута арганізацыі і кіравання будаўніцтвам Дзяржбуда БССР, які цяпер носіць імя С. С. Атаева. Загадчык кафедры Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1988 г. — прафесар кафедры тэхналогіі будаўнічай вытворчасці БПІу.
На працягу амаль 30 гадоў ён кіраваў Беларускім навукова-тэхнічным таварыствам будаўнікоў. З’яўляўся старшынёй Прэзідэнцкага савета навукова-тэхнічных таварыстваў (НТТ) будаўнікоў краін СНДАтаев Сергей Сергеевич человек, строитель, педагог, ученый… .
Член КПСС з 1958 года. Пражываў у Мінску.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы прысвечаны праблемам комплекснай механізацыі і аўтаматызацыі будаўніцтва і распрацоўцы метадаў павышэння тэхнічнай надзейнасці будаўнічай вытворчасці.
Аўтар многіх вынаходніцтваў і амаль 200 навуковых прац, у тым ліку 11 манаграфій, якія аказалі прыкметны ўплыў на тэхнічны прагрэс у будаўніцтве.
С. С. Атаев. Механизация работ в массовом жилищном строительстве / Ред. Ф. П. Винокуров. — Минск, 1955; АН БССР,Архитектурно-строительный сектор С. С. Атаев. Механизация и организация работ при возведении армо-керамических перекрытий : Монтаж сбор. элементов, технология изготовления и конструктив. особенности / С. С. Атаев, Н. П. Фролов ; Под ред. Ф. П. Винокурова С. С. Атаев. Гидротехническое строительство / [редкол.: Ф. П. Винокуров (отв. ред.) и др.] С. С. Атаев. Подъемно-транспортные работы в сборном жилищном строительстве / АН БССР ,Ин-т стр-ва и архитектуры ; Под ред. Ф. П. Винокурова
Узнагароды
У 2007 годзе ўзнагароджаны медалём Францыска СкарыныУказ Президента Республики Беларусь от 21 мая 1996 г. № 177 «О награждении С. С. Атаева медалью Франциска Скорины». Таксама ўзнагароджаны шматлікімі медалямі СССР, ордэнам Працоўнага Чырвонага СцягаСергей Атаев: «Пьешь воду — помни об источнике» (1966), Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1958, 1962, 1966).
Літаратура
Спасылкі Сергей Сергеевич Атаев Сергей Атаев: «Пьешь воду — помни об источнике»
Катэгорыя:Вучоныя Беларусі Катэгорыя:Вучоныя СССР Катэгорыя:Заслужаныя будаўнікі Беларускай ССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР