Портленд () — горад на паўночным захадзе Злучаных Штатаў, у сутоку рэк Віламет і Калумбія ў штаце Арэгон. Адзін з самых «зялёных» гарадоў Злучаных Штатаў. Быў зарэгістраваны ў 1851 годзе, адміністрацыйны цэнтр акругі Малтнама. Горад нязначна распасціраецца і на тэрыторыі іншых графстваў штата, у графстве Вашынгтон на захадзе і графстве Клакамас на поўдні. Портленд кіруецца адміністрацыяй, якую ўзначальвае мэр і чатыры іншыя кіраўнікі.

Горад вядомы значнай колькасцю невялікіх бровараў і вінакурняў, а таксама моцнай прыхільнасцю жыхароў да кавы. Ён з’яўляецца месцам базавання баскетбольнай каманды НБА — Портленд Трэйл Блэйзерс. Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Марыэль Загуніс, амерыканская фехтавальшчыца, алімпійская чэмпіёнка Кенет Рос Мак-Кензі, амерыканскі фізік

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Арэгона