Дамінік Міхал Слушка (каля 1655 — 31 студзеня 1713) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Палкоўнік, староста рэчыцкі, суражскі, барысаўскі, ваявода полацкі (з 1686).
Маршалак Трыбунала ВКЛ у 1681, 1690 і 1695 гадах.
Сям’я Сын Багуслава Юрыя Слушкі, надворнага падскарбія літоўскага, і Ганны з Патоцкіх, дачкі брацлаўскага ваяводы Стэфана Патоцкага.
Брат польнага гетмана літоўскага Юзафа Багуслава Слушкі.
Быў жанаты з Канстанцыяй, дачкой смаленскага ваяводы Рыгора Казіміра Падбярэзскага. Меў дзяцей Багдана, Яўстаха, Багуслава і Жыгімонта.
Крыніцы
Літаратура
Дамінік Міхал Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы полацкія Катэгорыя:Старосты рэчыцкія Катэгорыя:Старосты суражскія Катэгорыя:Старосты барысаўскія Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага