50px|left Сатанінскі грыбСатанінскі грыб ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.192-193 (Boletus satanas) — ядавіты грыб з роду Баравік (Boletus) сямейства Балетавыя (Boletaceae). Неядомы.
Пашыраны ў Заходняй Еўропе, Паўночнай Амерыцы, на Каўказе. Трапляецца ў лісцевых лясах у ліпені—верасні. Утварае мікарызу з дубам, букам, грабам.
Апісанне Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 8—20 см (да 30 смСатанинский гриб // Научно-Образовательный портал «Вся Биология» ) і таўшчынёй да 5 см. Зверху шапака бугрыстая, светла-шэрага, белаватага, аліўкава-шэрага колеру. Трубчасты слой складаецца з доўгіх, амаль свабодных трубачак, жоўта-аліўкавага колеру, з дробнымі цёмна-чырвонымі порамі. Ножка даўжынёй 6—8 см і таўшчынёй да 6 см, звужаная ўнізе і ўздутая ў сярэдняй частцы. На паверхні ножкі сеткавы малюнак цёмна-чырвонага колеру. Ніжняя частка ножкі чырвоная. Мякаць грыба белая, з пахам сырой бульбы, салодкая на смак. На зломе сінее або чырванее.
Літаратура
Спасылкі
Сатанинский гриб // Научно-образовательный портал «Вся Биология»
Катэгорыя:Баравік Катэгорыя:Грыбы Еўразіі Катэгорыя:Ядавітыя грыбы Катэгорыя:Грыбы Паўночнай Амерыкі