Зборная Калумбіі па футболе прадстаўляе Калумбію на міжнародных спаборніцтвах па футболе з 1938 года. Каманда кантралюецца Калумбійскай федэрацыяй футбола (ФКФ), якая з’яўляецца адным з 10 членаў КАНМЕБОЛ (Паўднёваамерыканская футбольная канфедэрацыя) і ўваходзіць у ФІФА. Асноўную частку хатніх матчаў зборная, якая мае мянушку «Los Cafeteros» з-за вытворчасці кавы ў краіне, гуляе на стадыёне Метрапалітана Раберта Мелендэс ў Баранкільі, чацвёртым горадзе краіны па колькасці насельніцтва.

У 1945 годзе каманда ўпершыню ўдзельнічала ў чэмпіянаце Паўднёвай Амерыкі, але ў 1950-х гадах была выключана з ФІФА і не дапушчана да чэмпіянату свету 1954 года з-за супярэчлівай эпохі Эльдарада. Упершыню ўдзельнічала ў кваліфікацыі да сусветнага першынства ў 1958 годзе, а ў 1962 годзе дэбютавала ў фінальнай частцы, адзначыўшыся адзіным «алімпійскім голам» у гісторыі чэмпіянату (у матчы супраць СССР). Пасля гэтага не праходзіла кваліфікацыю да найбуйнейшага чэмпіянату ў свеце да 1990 года, але ў 1975 годзе дайшла да фіналу першага Кубка Амерыкі.

З сярэдзіны 1980-х гадоў футбол стаў сімвалам барацьбы з адмоўнай рэпутацыяй краіны. Гэта надало яму папулярнасць і зрабіла нацыянальную зборную сімвалам нацыяналізму і гонару, а яе фанатаў вядомымі сваёй гарачынёй. 1990-я гады традыцыйна лічацца залатой эпохай зборнай у складзе якой гулялі знакамітыя Карлас Вальдэрама і Фаўстына Аспрылья. У 1990 годзе Калумбія выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету, пасля чаго таксама трапляла ў фінальныя стадыі ў 1994 і 1998 гадах, а ў 1993 і 1995 гадах займала трэція месцы ў Кубку Амерыкі. У 2001 годзе каманда здабыла свой адзіны буйны тытул, выйграўшы хатні Кубак Амерыкі, не прайграўшы ніводнага матча і не прапусціўшы ніводнага гола.

У 2000-х гадах Калумбія не трапляла ў асноўную стадыю чэмпіянатаў свету, пасля чаго каманда, у складзе якой гулялі Хамес Радрыгес і Радамель Фалькаа, упершыню дайшла да чвэрцьфіналу сусветнага першынства, што стала яе найлепшым вынікам, і заняла трэцяе месца на Кубку Амерыкі ў 2016 годзе. Апроч таго, у перыяд з 2013 да 2016 года Калумбія ўздымалася на найвышэйшае ў сваёй гісторыі трэцяе месца ў рэйтынгу ФІФА. Прайшоўшы кваліфікацыю да чэмпіянату свету 2018 года, зборная патрапіла ў асноўную стадыю ў шосты раз у сваёй гісторыі.

Гісторыя Доўгі час футбол у Калумбіі быў ізаляваны ад астатняга свету. Толькі ў 1936 годзе Калумбійская федэрацыя футбола стала членам КАНМЕБОЛ, а першы афіцыйны міжнародны матч зборная Калумбіі правяла праз 2 гады. Упершыню ў міжнародным турніры Калумбія прыняла толькі ў 1945 годзе — выступ на Кубку Амерыкі быў неадназначным: з аднаго боку — было пятае месца з 9 удзельнікаў (апярэдзілі такія каманды, як Балівія, Эквадор, Парагвай і Перу), з другога — выявілася відавочнае адставанне ад прызнаных лідараў — Аргенціны, Бразіліі, Чылі і Уругвая.

У далейшым цікавасць да футбола ў Калумбіі падагравалася ў асноўным наймацнейшай у свеце лігай, створанай у абыход правілаў ФІФА ў канцы 1940-х гадоў. Пра інтарэсы зборнай Калумбіі тады мала хто думаў. У 1962 годзе зборная Калумбіі прыняла ўдзел у чэмпіянаце свету ў Чылі, і ў далейшым больш дзесяцігоддзя не паказвала сур’ёзных вынікаў.

У 1975 годзе Калумбія дайшла да фіналу арганізаванага Кубка Амерыкі, які прыйшоў на змену чэмпіянатам Паўднёвай Амерыкі. Па суме трох матчаў калумбійцы саступілі легендарнай перуанскай камандзе.

Адлік «залатога перыяду» у гісторыі зборнай Калумбіі можна весці з Кубка Амерыкі 1987 года. Тады «Кафетэрас» занялі трэцяе месца на Кубку Амерыкі. У краіне з’явіўся россып талентаў, якія надоўга сталі лідарамі нацыянальнай зборнай — Карлас Вальдэрама, Леанель Альварэс, Луіс Карлас Перэс, Рэнэ Ігіта, крыху пазней — Віктар Арыстысабаль, Оскар Кордаба, Фарыд Мандрагон, Іван Раміра Кордаба. Значная частка поспехаў зборнай Калумбіі ў канцы 1980-х, 1990-х, і першай паловы 2000-х гадоў звязаная з працай выдатнага трэнера Франсіска Матураны. Менавіта пад яго кіраўніцтвам калумбійцы выхадзілі ў фінальныя стадыі чэмпіянатаў свету 1990 (1/8 фіналу турніру) і 1994, ён жа прывёў зборную да свайго вышэйшага дасягнення — бліскучай перамозе на хатнім Кубку Амерыкі 2001. У 1994—1998 гадах са зборнай працаваў Эрнан Дарыа Гомес, вывеў яе на чэмпіянат свету ў Францыі. У 2010 годзе ён быў у другі раз прызначаны галоўным трэнерам зборнай Калумбіі. У 2011 годзе зборную ўзначальваў Леанель Альварэс, а з 2012 года галоўным трэнерам каманды з’яўляецца аргенцінскі спецыяліст Хасэ Пекерман, які пасля шаснаццацігадовага перапынку вывеў Калумбію на чэмпіянат свету 2014 у Бразіліі, дзе яна дабілася свайго найбольшага дасягнення — выхаду ў чвэрцьфінал, у якім саступіла гаспадарам турніра бразільцам з лікам 2:1.

Футбалісты

Цяперашні склад

Наступныя 23 футбалісты былі выкліканыя на ўдзел у асноўнай стадыі чэмпіянату свету 2018 года.

Статыстыка прыведзена станам на 1 чэрвеня 2018 года пасля матча супраць Егіпта.

ФутбалістДата нараджэнняМатчыГалыКлуб 1 БрДавід Аспіна 86 0 Арсенал 12 БрКаміла Варгас 5 0 Дэпартыва Калі 22 БрХасэ Фернанда Куадрада 1 0 Онсэ Кальдас 2 АбКрысціян Сапата 55 2 Мілан 3 АбОскар Мурылья 13 0 Пачука 4 АбСант’яга Арыяс 41 0 ПСВ Эйндхавен 13 АбЕры Міна 12 3 Барселона 17 АбХаан Мохіка 4 1 Жырона 18 АбФарыд Дыяс 13 0 Алімпія 23 АбДавінсан Санчэс 9 0 Тотэнхэм Хотспур 5 ПАВільмар Барыяс 10 0 Бока Хуніярс 6 ПАКарлас Санчэс 85 0 Фіярэнціна 8 ПААбель Агілар 70 7 Дэпартыва Калі 10 ПАХамес Радрыгес 63 21 Баварыя Мюнхен 11 ПАХуан Куадрада 70 7 Ювентус 15 ПАМатэус Урыбэ 8 0 Амерыка 16 ПАДжэферсан Лерма 5 0 Левантэ 20 ПАХуан Кінтэра 15 2 Рывер Плэйт 7 НапКарлас Бака 45 14 Вільярэал 9 НапРадамель Фалькаа (капітан) 73 29 Манака 14 НапЛуіс Мур’ель 18 2 Севілья 19 НапМігель Борха 7 2 Палмейрас 21 НапХасэ Іск’ерда 5 1 Брайтан энд Хоўв Альбіён

Выступы на турнірах

Чэмпіянат свету

Чэмпіянат светуНайлепшы бамбардзір (галы)Галоўны трэнерКваліфікацыяГодСтадыя 1930 Не з’яўлялася членам ФІФА 1934 Не з’яўлялася членам ФІФА 1938 Не прымала ўдзелЗборная байкатавала чэмпіянат з-за рашэння ФІФА праводзіць яго ў Еўропе, хоць лічылася, што краіны Еўропы і Паўднёвая Амерыкі будуць чаргавацца ў прыняцці чэмпіянату. 1950 Не прымала ўдзел 1954 АдхіленаЗборная не была дапушчана да ўдзелу ў чэмпіянаце ў сувязі з супярэчлівай эпохай Эльдарада. 1958Не прайшла кваліфікацыю401338 1962Групавы раўнд (топ-16)14-е / 163012511Герман АсерасМарына КлінгерМаркус КольАнтоніа РадаФрансіска Сулуага Адольфа Педэрнера211021 1966Не прайшла кваліфікацыю4103410 1970Не прайшла кваліфікацыю6114712 1974Не прайшла кваліфікацыю413032 1978Не прайшла кваліфікацыю402218 1982Не прайшла кваліфікацыю402247 1986Не прайшла кваліфікацыю8323810 19901/8 фіналу14-е / 24411244Бернарда Рэдын (2) Франсіска Матурана632163 1994Групавы раўнд (топ-24)19-е / 24310245Адольфа Валенсія (2) Франсіска Матурана6420132 1998Групавы раўнд (топ-32)21-е / 32310213Лейдэр Прэсьяда (1) Эрнан Дарыа Гомес168442315 2002Не прайшла кваліфікацыю187652015 2006Не прайшла кваліфікацыю186662416 2010Не прайшла кваліфікацыю186571418 2014Чвэрцьфінал5-е / 325401124Хамес Радрыгес (6) Хасэ Пекерман169342713 20181/8 фіналу9-е / 32421163Еры Міна (3) Хасэ Пекерман187652119 2022 2026УсягоЧвэрцьфінал (1)6/212293103230 (6)152574649180159

Чэмпіянат Паўднёвай Амерыкі і Кубак Амерыкі

ГодСтадыяНайлепшы бамбардзір (галы)Галоўны трэнерЧэмпіянат Паўднёвай Амерыкі 1916 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ 1917 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ 1919 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ 1920 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ 1921 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ 1922 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ 1923 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ 1924 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ 1925 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ 1926 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ 1927 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ 1929 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ 1935 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ 1937 Знялася 1939 Знялася 1941 Знялася 1942 Знялася 1945Фінальны раўнд (топ-7)5-е / 76114725Фульхенсіа БердухаРаберта ГамесГансалес Рубіа Раберта Мелендэс 1946 Знялася 1947Фінальны раўнд (топ-8)8-е / 87025219Карлас АрангаРафаэль Гранадас Ліна Таёлі 1949Фінальны раўнд (топ-8)8-е / 87025423Фульхенсіа БердухаЛус ГастэльбондаАльфрэда ПерэсНельсан Перэс Фрыдрых Доненфельд 1953 Знялася 1955 Знялася 1956 Знялася 1957Фінальны раўнд (топ-7)5-е / 762041025Карлас АрангаДэліа Гамбоа Педра Лопес 1959 Знялася 1959 Знялася 1963Фінальны раўнд (топ-7)7-е / 760151019Герман АсерасАлонса БатэраДэліа ГамбоаКарлас Кампілья Габрыэль Ачоа Урыбэ 1967 ЗняласяУсягоТоп-7 (3)5/1632362333111Кубак Амерыкі 1975Фінал2-е / 109603115Эрнеста Дыяс (4) Эфраін Санчэс 1979Групавы раўнд (топ-10)5-е / 10421152Фелікс ВальвердэЭрнеста ДыясАрнольда ІгуаранХаймэ МаронГабрыэль Чапара Благое Відніч 1983Групавы раўнд (топ-10)7-е / 10412155Алекс Вальдэрама (2) Благое Відніч 1987Паўфінал3-е / 10430183Арнольда Ігуаран (4) Франсіска Матурана 1989Групавы раўнд (топ-10)6-е / 10412154Арнольда Ігуаран (3) Франсіска Матурана 1991Паўфінал4-е / 10722356Антоні дэ Авіла (3) Луіс Аўгуста Гарсія 1993Паўфінал3-е / 12632164Адольфа Валенсія (2) Франсіска Матурана 1995Паўфінал3-е / 12631278Фрэдзі Рынкон (3) Эрнан Дарыа Гомес 1997Чвэрцьфінал8-е / 12410367Нейдэр Марантэс (2) Эрнан Дарыа Гомес 1999Чвэрцьфінал5-е / 12430184Віктар Банілья (2) Хаўер Альварэс 2001Фінал1-е / 126600110Віктар Арыстысабаль (6) Франсіска Матурана 2004Паўфінал4-е / 12631277Абель АгіларТрэсар Марэна Рэйнальда Руэда 2007Групавы раўнд (топ-12)9-е / 12310239Хаймэ Кастрыльян (2) Хорхэ Луіс Пінта 2011Чвэрцьфінал6-е / 12421132Радамель Фалькаа (2) Эрнан Дарыа Гомес 2015Чвэрцьфінал6-е / 12412111Джэйсан Мурылья (1) Хасэ Пекерман 2016Паўфінал3-е / 16631276Карлас БакаХамес Радрыгес Хасэ Пекерман 2019Чвэрцьфінал5-е / 12431040Дуван Сапата (2) Карлуш Кейруш 2021Паўфінал3-е / 10723277Луіс Дыяс (4) Рэйнальда Руэда 2024 УсягоПерамога (1)18/189246192710980

Заўвагі

Спасылкі Сайт Калумбійскай федэрацый футбола Зборная Калумбіі на сайце ФІФА Архіў матчаў на RSSSF з 1938 года Гвардзейцы зборнай і лепшыя брамнікі на RSSSF Галоўныя трэнеры на RSSSF з 1938 года