Кёрціс Джэймс Джэксан III (; ), больш вядомы пад сваім сцэнічным псеўданімам 50 Cent () — амерыканскі рэпер. Вядомасць прыйшла да яго з выпускам альбомаў Get Rich or Die Tryin '() і The Massacre (). 50 Cent дамогся поспеху з абодвума альбомамі, прадаўшы больш за 36 мільёнаў копій па ўсім свеце.
Народжаны ў раёне Паўднёвая Ямайка, Куінс, Нью-Ёрк, Кёрціс Джэксан ў маладосці пачаў гандляваць какаінам. Пасля таго, як ён кідае гандаль наркотыкамі, каб прысвяціць сябе музычнай кар’еры, у яго страляюць 9 разоў у 2000 годзе. Пасля выхаду яго мікстэйпа Guess Who’s Back?, 50 Cent’а заўважае Эмінем і падпісвае з ім кантракт у Interscope Records. З дапамогай Эмінема і Dr. Dre, якія прадзюсавалі яго, да яго прыходзіць першы галоўны камерцыйны поспех, ён становіцца адным з самых прадаваных выканаўцаў ва ўсім свеце. У 2003 годзе ён засноўвае лэйбл G-Unit Records, які падпісваў кантракты з такімі артыстамі, як Young Buck, Лойд Бэнкс і Tony Yayo. 50 Cent меў шмат сутычак з іншымі рэперам, уключаючы Ja Rule, Game і Fat Joe.
Дыскаграфія Студыйныя альбомы
Get Rich or Die Tryin (2003) The Massacre (2005) Curtis (2007) Before I Self Destruct (2009) Animal Ambition (2014)Сумесныя альбомы'''
Beg for Mercy (з G-Unit) (2003) T·O·S (Terminate on Sight)'' (з G-Unit) (2008)
Крыніцы
Спасылкі
50 Cent — Тэксты Песень
Катэгорыя:Рэперы ЗША Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы Катэгорыя:Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100 Катэгорыя:Хіп-хоп выканаўцы ЗША Катэгорыя:Пераможцы MTV Video Music Awards Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BRIT Awards Катэгорыя:Барытоны ЗША Катэгорыя:Пераможцы World Music Awards Катэгорыя:Выканаўцы Caroline Records Катэгорыя:Кінапрадзюсары ЗША Катэгорыя:Акцёры відэагульняў