Анатоль Мікалаевіч Міхайлаў (, в. , цяпер у межах Віцебска — 14 жніўня 2026) — беларускі вучоны ў галіне медыцыны, доктар медыцынскіх навук (1974), акадэмік НАН Беларусі (2003).
Біяграфія У 1961 годзе скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут, працаваў намеснікам галоўнага ўрача Іванаўскай раённай бальніцы Брэсцкай вобласці, урачом-эпідэміёлагам Бярэзінскай райбальніцы, урачом-рэнтгенолагам бальніцы ст. Гомель. З 1966 года ў Беларускім дзяржаўным інстытуце ўдасканалення ўрачоў — аспірант, асістэнт, загадчык кафедры рэнтгеналогіі і прамянёвай дыягностыкі.
Аўтар 200 навуковых работ, 15 манаграфій, у тым ліку: «Рэнтгенадыягнастычны атлас», «Рэнтгенасеміётыка хвароб чалавека» і інш. Член Еўрапейскай асацыяцыі радыёлагаў і прамянёвых дыягностаў. Увайшоў у лік выдатных сусветных лідараў навукі (Амерыканскі біяграфічны інстытут, ЗША, 1997).
Узнагароды і прэміі Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1992, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац па распрацоўцы і ўкараненні ў практыку сасудзістай хірургіі новых метадаў дыягностыкі і лячэння. медаль Францыска Скарыны (2021)Указ Прэзідэнта Республікі Беларусь ад 10 верасня 2021 года № 336 «Аб узнагароджанні». залаты медаль Міжнароднага біяграфічнага цэнтра (Кембрыдж, Англія, 1997).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Анатоль Мікалаевіч Міхайлаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Рэнтгенолагі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Віцебскім раёне