Мілтан Фрыдман (; ,  — ) — амерыканскі эканаміст, вядомы сваімі працамі ў мікраэканоміцы, макраэканоміцы, гісторыі эканомікі, статыстыцы, а таксама актыўнай абаронай эканамічнага і палітычнага лібералізму.

У сваёй працы Капіталізм і свабода (1962) ён заклікаў да мінімізацыі ролі ўраду ў свабодным рынку дзеля палітычнай і грамадскай свабоды. У 1976 годзе Фрыдман стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1976) «за дасягненні ў даследаванні спажывецтва, гісторыі грашовага абарачэння, а таксама за практычную дэманстрацыю складанасці палітыкі эканамічнай стабілізацыі»Nobelprize.org.

Біяграфія Мілтан Фрыдман нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў беднай сям’і яўрэйскіх эмігрантаў з Украіны. Скончыў Універсітэт Рутгерса з дыпломам па матэматыцы. Працягнуў навучанне ў Чыкагскім універсітэце, дзе атрымаў ступень магістра эканомікі.

З 1937 г. працаваў у Нацыянальным бюро эканамічных даследаванняў.

У 1946 г. атрымаў ступень доктара ў Калумбійскім універсітэце.

Пад час Другой сусветнай вайны працаваў у міністэрстве фінансаў ЗША, потым у складзе групы даследчыкаў-статыстыкаў, што выконвалі замову міністэрства абароны.

У 1946 стаў прафесарам Чыкагскага ўніверсітэта, дзе працаваў да сваёй адстаўкі ў 1977 годзе. Якраз у той перыяд сфарміравалася так званая Чыкагская эканамічная школа, яскравым прадстаўніком якой быў сам Фрыдман.

Быў кансультантам урада ЗША па Плане Маршала, эканамічным саветнікам прэзідэнтаў Ніксана і Рэйгана. Вёў калонку ў часопісе Newsweek у 1966—1984. Працаваў у Гувераўскім універсітэце рэвалюцыі, вайны і міру пры Стэнфардскім універсітэце.

Жонка Мілтана Фрыдмана Роза Фрыдман і яго сын Дэвід Фрыдман таксама з’яўляюцца вядомымі эканамістамі-лібераламі.

Навуковая дзейнасць Фрыдман стаў вядомым праз распрацаваную ім Колькасную тэорыю грошай, паводле якой грашовае абарачэнне вызначае намінальны кошт вытворчасці. Мілтан Фрыдман лічыцца адным з пачынальнікаў тэорыі манетарызму, якая прызнавала кіраванне грашовым абаротам найважнейшым фактарам кіравання эканомікай.

Таксама важным унёскам Фрыдмана ў развіццё эканамічнай навукі ёсць яго праца над функцыяй спажывання і гіпотэзай перманентнага даходу (1957), крытыка мадэлі крывой Філіпса і распрацоўка канцэпцыі натуральнага ўзроўню беспрацоўя (1968).

Працы

Кнігі і артыкулы для шырокай аўдыторыі Roofs or Ceilings?: The Current Housing Problem разам з Джорджам Дж. Стыглерам. (Foundation for Economic Education, 1946) Capitalism and Freedom ISBN 0-226-26401-7 (1962) Social Security: Universal or Selective? разам з Уілбурам Дж. Когенам (1972) There’s No Such Thing as a Free Lunch (1975), калонкі з Newsweek Free to Choose: A personal statement, разам з Розай Фрыдман, (1980) The Case for Overhauling the Federal Reserve, 1985, Challenge Economic Freedom, Human Freedom, Political Freedom ISBN 1-883969-00-X (1992), памфлет The Drug War as a Socialist Enterprise, Фрыдман пра свабоду і наркотыкі, 1992 Two Lucky People: Memoirs (разам з Розай Фрыдман) ISBN 0-226-26414-9 (1998) George Stigler: A Personal Reminiscence, Journal of Political Economy Vol. 101, No. 5 (Oct., 1993), pp. 768—773 JSTOR George J. Stigler, 1911—1991: Biographical Memoir, 1998 Money Mischief: Episodes in Monetary History ISBN 0-15-162042-3 (1994) The Case for Free Trade with Rose Friedman, 1997, Hoover Digest Reflections on A Monetary History, The Cato Journal, Vol. 23, 2004

Гл. таксама Манетарызм Лібералізм Лібертарыянства Чыкагская эканамічная школа

Спасылкі

«Free to Choose» («Свабода выбару») — вядомае тэлешоу Мілтана Фрыдмана — некалькі выпускаў на GoogleVideo Фонд імя Мілтана Фрыдмана

Катэгорыя:Эканамісты чыкагскай школы Катэгорыя:Эканамісты ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы Катэгорыя:Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Джона Бейтса Кларка Катэгорыя:Удзельнікі Таварыства «Мон Пелерын» Катэгорыя:Дзеячы лібералізму Катэгорыя:Эканамісты XX стагоддзя Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Адама Сміта Катэгорыя:Лібертарыянцы