Казённае — возера ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Вярхіта.
Плошча паверхні 1,18 км² Даўжыня 0,98 км, найбольшая шырыня 0,37 км. Вадазбор (151 км²) пераважна нізінны, значна забалочаны. Катлавіна падоўжанай формы, выцягнутая з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Схілы катлавіны вышынёй 5-8 м, стромкія, параслі лесам і хмызняком. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны.
Праз возера цячэ рака Вярхіта, упадае рака Лютыня.
Літаратура Казённае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1983. — Т. 2. — С. 429.
Спасылкі Казённае возера
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Дубровенскага раёна