Ідо́лта — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Вята, за 11 кіламетраў на паўночны захад ад горада Мёры.
Плошча паверхні — 0,58 км². Даўжыня — 1,7 кіламетраў, найбольшая шырыня — 630 метраў, найбольшая глыбіня — 13,1 м, даўжыня берагавой лініі — 5,4 км. Плошча вадазбору — 13,2 км². Катлавіна возера падпруднага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 15-20 метраў, параслі лесам, на ўсходзе 2-5 метраў, разараныя, пад хмызняком, на захадзе невыразныя. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на ўсходзе і паўночным захадзе сплавінныя. Мелкаводдзе да 2 метраў пясчанае, ніжэй — глеістае. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць два ручаі, на поўдні выцякае ручай у раку Вята. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці складае 10—100 м.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, лінь, верхаводка.
Каля возера размешчаны аграгарадок Ідолта і вёска Мілашова.
Літаратура
Міронаў В. Р. Ідолта //
Спасылкі Возера Ідолта
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Мёрскага раёна