__NOTOC__
30 красавіка — сто дваццаты (сто дваццаць першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
311: Цяжка хваробы Галерый стварае эдыкт, які спыняе пераследванне хрысціян. Хрысціянская рэлігія становіцца дазволенай. 1564: Дэрпцкі ваявода Андрэй Курбскі збег у Вялікае Княства Літоўскае. 1789: У Нью-Ёрку, у той час сталіцы ЗША, Джордж Вашынгтон абраны першым Прэзідэнтам ЗША. 1803: ЗША купілі ў Францыі Луізіяну, па цане 4 цэнты за акр. 1945: Пачатак штурму Рэйхстага савецкімі войскамі падчас Берлiнскай аперацыi. 1945: Грос-адмірал Карл Дзёніц узначаліў Фленсбургскі ўрад яшчэ не акупаванай тэрыторыяй Трэцяга Рэйха. 1975: Завяршэнне В’етнамскай вайны. 1992: У Жэневе абвешчана, што тэхналогія World Wide Web, распрацаваная Цімам Бернерсам-Лі, будзе бясплатнай. 1994: Набыла сілу Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. 1999: Нацыянальны банк Беларусі ўвёў у абарачэнне банкноту наміналам 1 000 000 рублёў. 2003: Ракетныя сані ўсталявалі рэкорд хуткасці на Зямлі (10 325 км/г)
Нарадзіліся
1245: Філіп III Смелы, кароль Францыі 1310: Казімір III Вялікі, кароль польскі, апошні з дынастыі Пястаў (пам. 5.11.1370) 1551: Якапа Кіменці, італьянскі мастак 1662: Марыя II, каралева Англіі 1777: Карл Фрыдрых Гаўс, нямецкі матэматык (пам. 23.2.1855) 1835: Франц фон Дэфрэгер, аўстрыйскі мастак 1848: Эжэн Сімон, французскі арахнолаг 1861: Мар'ян Здзяхоўскі, польскі літаратуразнавец 1863: Макс Складаноўскі, нямецкі вынаходнік, адзін з стваральнікаў кінематографа (пам. 30.11.1939) 1870: Франц Легар, аўстрыйскі кампазітар 1881: Янка Журба, беларускі паэт (пам. 7.1.1964) 1883: Яраслаў Гашак, чэшскі пісьменнік, стваральнік вобраза Швейка (пам. 3.1.1923) 1902: Тэадор Уільям Шульц, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1979) 1916: Клод Шэнан, амерыканскі матэматык і інжынер, стваральнік тэорыі інфармацыі 1929: Фларыян Няўважны, літаратуразнавец і перакладчык, у т.л. з беларускай на польскую мову 1939: Рыгор Сасна, праваслаўны святар, гісторык праваслаўнай царквы на Беласточчыне 1940: Берт Янг, амерыканскі акцёр 1940: Юла Ыўн, эстонскі скульптар 1947: Жаумэ Кабрэ, каталанскі пісьменнік 1956: Ларс фон Трыер, дацкі кінарэжысёр 1956: Ірына Багдановіч, беларуская паэтэса, літаратуразнаўца, крытык 1959: Стывен Джозеф Харпер, канадскі палітык, прэм’ер-міністр Канады 1975: Анніка Страндхел, шведскі дзяржаўны дзеяч 1980: Марцін Саар, эстонскі мастак 1983: Таццяна Хюфнер, нямецкая саначніца 1988: Ана дэ Армас, кубіна-іспанская актрыса 1999: Джувон Харысан, амерыканскі лёгкаатлет
Памерлі
1030: Махмуд Газневі, эмір і падзішах дзяржавы Газневідаў 1315: Маргарыта Бургундская, каралева Францыі 1555: Марцэл II, Папа Рымскі 1632: Жыгімонт Ваза, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1587—1632), кароль шведскі (1592—1599) (нар. 20.6.1566) 1655: Эсташ Лесюэр, французскі мастак 1865: Роберт Фіцрой, метэаролаг 1883: Эдуард Манэ, французскі мастак, адзін з заснавальнікаў імпрэсіянізму (нар. 23.1.1832) 1934: Уільям Генры Уэлч, амерыканскі бактэрыёлаг 1945: Адольф Гітлер, кіраўнік нацысцкай Германіі (нар. 20.4.1889) 1983: Джордж Баланчын, амерыканскі харэограф 1983: Мадзі Уотэрс, амерыканскі блюзмэн 1989: Серджа Леонэ, італьянскі кінарэжысёр 1999: Альфрэд Эрнст Рамсэй, брытанскі футбольны трэнер (нар. 22.2.1920) 2007: Грэгары Лемаршаль, французскі спявак
Святкуюць В'етнам: Дзень Перамогі Мексіка: Дзень дзіцяці Нідэрланды: Дзень Каралевы Тайланд: Дзень аховы праў спажывальніка Швецыя: Дзень Караля
430