Іван Паўлавіч Сіко́ра (, вёска Малыя Алашкі — ) — беларускі селекцыянер-аматар. Заслужаны аграном БССР (1956).

Біяграфія Скончыў Полаўскае пачатковае вучылішча, Краснагорскую настаўніцкую школу. Ваенную службу праходзіў у Хабараўскім краі. У першую сусветную вайну быў на фронце. У 1925 годзе закончыў Кракаўскія курсы настаўнікаў. Служыў садоўнікам графа Пшаздзецкага ў Варапаеве, дзе і пачаў весці даследчую працу па садаводстве.

15 красавіка 1941 года па рашэнні СНК БССР адкрыўся на базе сада І. П. Сікоры Паўночны апорны пункт Беларускага навукова-даследчага інстытута бульбаводства, пладаводства і агародніцтва. У садзе прайшлі апрабаванне звыш 600 сартоў яблынь, больш 100 сартоў груш, 500 сартоў агрэсту. Вяршыняй селекцыйнай дзейнасці стаў гібрыд № 1377, плады якога аматары вобразна назвалі «Яблыкамі XXІ стагоддзя». Пасля смерці І. П. Сікоры сорт атрымаў назву «Памяць Сікоры».

Сям’я Меў сына Віктара, які быў адным з кіраўнікоў Саюзу беларускай моладзі ў Паставах, лідарам мясцовай філіі Беларускай незалежніцкай партыі, камандзірам партызанскага антысавецкага аддзелу на Пастаўшчыне, а пазней — вязнем ГУЛАГу. Пасля вызвалення і вяртання на радзіму сын Віктар разам з Адай Райчонак стварыў у Малых Алашках музей Івана Сікоры і даглядаў ягоны сад.

Узнагароды Іван Паўлавіч быў узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР і Вялікім сярэбраным медалём ВДНГ СССР. У 1956 годзе яму было прысвоена званне Заслужаны аграном БССР.

Літаратура

Славутыя землякі // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. Л. М. Лабачэўская; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004 — С. 424—436.

Спасылкі

Сёння мы больш ведаем прозвішча Сікоры дзякуючы яго гібрыду яблыка пад нумарам 1337 // Беларусь Сегодня Сікора Іван Паўлавіч // Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць на сайце Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна

Катэгорыя:Аграномы Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя аграномы БССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шаркаўшчынскім раёне