Азярко — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Шоша, за 35 км на ўсход ад горада Глыбокае, за 0,3 км на паўднёвы захад ад вёскі Хралы, за 0,1 км на поўдзень ад возера Івесь.
Плошча паверхні возера 0,01 км², даўжыня 0,15 км, найбольшая шырыня 0,10 км, даўжыня берагавой лініі 0,35 км. Катлавіна возера круглаватай формы. Схілы катлавіны на захадзе вышынёй да 3 м (на ўсходзе да 5—7 м), разараныя. На поўначы і поўдні забалочаная пойма шырынёй 50 м. Злучана ручаямі з азёрамі Івесь і Белае.
Літаратура
Катэгорыя:Азёры Глыбоцкага раёна