Сяргей Мацвейчык (нар. , ) — беларускі футбаліст, правы абаронца клуба «Гомель» і ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера Выхаванец «Гомеля», гуляў спачатку за дубль, потым пачаў праходзіць у асноўны склад. З цягам часу стаў асноўным правым абаронцам гомельскай каманды.
У снежні 2012 года перайшоў у «Шахцёр». У салігорскім клубе таксама стаў выступаць як правы абаронца. У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з гарнякамі. У сезоне 2014 заставаўся асноўным правым абаронцам салігарчан. У снежні 2014 года кантракт з «Шахцёрам» зноў быў падоўжаны. У жніўні-верасні 2015 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад. У лістападзе 2015 года ў чарговы раз падоўжыў кантракт з «гарнякамі». У сезоне 2016 заставаўся асноўным правым абаронцам салігарчан, хоць часам саступаў месца ў складзе Ігару Бурко. У снежні 2016 года падпісаў новае пагадненне з «Шахцёрам». У сезоне 2017, працягваючы ў асноўным гуляць правага абаронцу, стаў часам выступаць на пазіці левага абаронцы. У кастрычніку 2017 года стала вядома, што Мацвейчык застанецца ў камандзе на наступны сезон.
У лістападзе 2018 года падпісаў новы кантракт з «Шахцёрам». У жніўні 2019 года, пасля зыходу з каманды Андрэя Клімовіча, стаў капітанам «Шахцёра». У пачатку 2020 года перастаў быць капітанам каманды, у а красавіку быў пазбалены месца ў аснове і адпраўлены ў дубль. У маі 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў салігорскі клуб.
У чэрвені 2020 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама». Замацаваўся ў стартавым складзе сталічнага клуба. У студзені 2022 года перайшоў у «Гомель». У пачатку сезона 2023 стаў капітанам гомельскай каманды. У студзені 2024 года падпісаў новы кантракт з клубам.
Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Беларусі на працягу 2009—2011 гадоў. Трапіў на чэмпіянат Еўропы ў Даніі ўлетку 2011 года, дзе згуляў у двух матчах. У 2011 годзе гуляў таксама за алімпійскую зборную.
У верасні 2014 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі. Дэбютаваў у зборнай 15 лістапада 2014 года, адгуляўшы ўвесь матч супраць Іспаніі (0:3) на пазіцыі правага абаронцы.
У 2015—2016 гадах не выклікаўся ў зборную, а 1 чэрвеня 2017 года пасля доўгага перапынку зноў згуляў за нацыянальную каманду, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матча супраць Швейцарыі (0:1).
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2013, 2016, 2018 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (6): 2011, 2014, 2015, 2017, 2019, 2021 Уладальнік Кубка Беларусі (4): 2011, 2014, 2019, 2022 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2010 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (4): 2014, 2017, 2018, 2019 Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы: 2011, Данія
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2005 дубль Гомель 24 1 2006 Д1 Гомель 1 0 2007 Д1 Гомель 1 0 2008 Д1 Гомель 23 1 2009 Д1 Гомель 24 1 2010 Д2 Гомель 27 0 2011 Д1 Гомель 23 1 2012 Д1 Гомель 22 0 2013 Д1 Шахцёр 29 0 2014 Д1 Шахцёр 31 0 2015 Д1 Шахцёр 18 1 2016 Д1 Шахцёр 25 0 2017 Д1 Шахцёр 29 0 2018 Д1 Шахцёр 29 0 2019 Д1 Шахцёр 28 0 2020 (1) Д1 Шахцёр 3 0 2020 (2) Д1 Дынама 12 0 2021 Д1 Дынама 27 0 2022 Д1 Гомель 22 0 2023 Д1 Гомель 25 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск