Дзмітрый Клімовіч (нар. , ) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер.

Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ў барысаўскім БАТЭ. У 2007 годзе трапіў у жодзінскае «Тарпеда», дзе стаў іграком асноўнага складу. У 2010 годзе перайшоў у «Мінск».

У лютым 2012 года падпісаў кантракт з «Гомелем», быў там асноўным левым абаронцам. У студзені 2013 года перайшоў у «Белшыну»Климович стал игроком «Белшины», дзе таксама замацаваўся на левым флангу абароны.

У лютым 2014 года падпісаў кантракт з малдаўскім «Зімбру» на адзін годДмитрий Климович подписал годичный контракт с "Зимбру". Разам з «Зімбру» выйграў Кубак і Суперкубак Малдовы. У снежні 2014 пакінуў малдаўскі клубКубарев, Павлючек и Климович покинули "Зимбру".

У лютым 2015 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам», які па выніках сезону 2014 вярнуўся ў Вышэйшую лігуДмитрий Климович и Павел Кирильчик стали игроками "Гранита". У складзе «Граніта» стаў асноўным левым абаронцам. У ліпені 2016 года перайшоў у склад «Крумкачоў»Дмитрий Климович подписал рассчитанный до конца сезона контракт с "Крумкачами", дзе стаў гуляць у цэнтры абароны. У студзені 2017 года на год падоўжыў кантракт з «Крумкачамі»Дмитрий Климович подписал новый контракт с "Крумкачами". У першай палове 2017 года заставаўся трывалым іграком асновы. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са сталічным клубамКлимович покинул «Крумкачы».

У жніўні 2017 года стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»Дмитрий Климович стал игроком "Торпедо-БелАЗ". Хутка замацаваўся ў цэнтры абароны жодзінцаў, толькі ў кастрычніку 2017 года не гуляў з-за траўмы. У сезоне 2018 стаў капітанам каманды, заставаўся трывалым іграком стартавага складу. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клубЧетыре игрока покинули "Торпедо-БелАЗ".

Неўзабаве пасля зыходу з жодзінскага клуба стаў трэніравацца з «Мінскам», з якім у лютым 2019 года падпісаў кантрактДмитрий Климович вернулся в "Минск". У сезоне 2019 быў трывалым іграком стартавага складу, прапусціў пачатак сезона 2020, з верасня 2020 года зноў стаў трывала выхадзіць на поле. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»Климович и Ануфриев покинули "Минск".

У лютым 2021 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала» і неўзабаве афіцыйна стаў іграком клубаДмитрий Климович заключил соглашение с дзержинским "Арсеналом". У ліпені 2021 года пакінуў дзяржынскую каманду"Арсенал" расстался с Дмитрием Климовичем.

Міжнародная кар’ера Згуляў два матчы за моладзевую зборную Беларусі.

Трэнерская кар’ера У чэрвені 2022 года ўвайшоў у трэнерскі штаб рагачоўскага «Макслайна»Дмитрий Климович вошел в тренерский штаб "Макслайна", дзе працаваў да канца сезона 2022.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2006 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2003 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2010 Уладальнік Кубка Беларусі: 2006 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012 Уладальнік Кубка Малдовы: 2014 Уладальнік Суперкубка Малдовы: 2014

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2002 дубль БАТЭ 21 3 2003 Д1 БАТЭ 10 0 2004 (1) дубль БАТЭ 8 1 2004 (2) Д1 Тарпеда 3 2 2005 Д1 БАТЭ 8 0 2006 Д1 БАТЭ 7 0 2007 Д1 Тарпеда 23 2 2008 Д1 Тарпеда 30 1 2009 Д1 Тарпеда 23 3 2010 Д1 Мінск 33 2 2011 Д1 Мінск 19 1 2012 Д1 Гомель 28 0 2013 Д1 Белшына 24 0 2013/14 (2) Д1 Зімбру 11 1 2014/15 (1) Д1 Зімбру 7 0 2015 Д1 Граніт 23 2 2016 (1) Д1 Граніт 15 2 2016 (2) Д1 Крумкачы 13 1 2017 (1) Д1 Крумкачы 15 1 2017 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ 10 0 2018 Д1 Тарпеда-БелАЗ 27 0 2019 Д1 Мінск 25 1 2020 Д1 Мінск 9 0 2021 (1) Д2 Арсенал 11 0

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Зімбру Кішынёў Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі