Андрэй Шаракоў (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера Выхаванец мінскага РЦАП-БДУ, пачынаў кар’еру ў «Дарыдзе» і «Зорцы-ВА-БДУ», з 2004 года быў іграком брэсцкага «Дынама». У 2006—2009 гадах чатыры сезоны запар з’яўляўся найлепшым бамбардзірам свайго клуба: спачатку «Мікашэвічаў», потым «Тарпеда».

У 2009 годзе правёў палову сезона ў азербайджанскім «Сімургу». У 2010 годзе вярнуўся ў Беларусь, стаў іграком «Мінска».

У сезоне 2012 гуляў за «Гомель», а ў пачатку 2013 года перайшоў у мазырскую «Славію». Быў асноўным іграком мазырскага клуба. У жніўні 2013 года кантракт са «Славіяй» быў разарваны, і Шаракоў перайшоў у «Граніт».

У «Граніце» замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка. Дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2014. У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Гранітам». Улетку 2016 года пакінуў каманду з-за фінансавых праблем і падпісаў кантракт са сталічным «Промнем», якому дапамог заняць трэцяе месца ў Першай лізе.

У студзені 2017 пачаў падрыхтоўку да новага сезона з «Промнем», аднак у лютым пакінуў каманду. Неўзабаве далучыўся да бабруйскай «Белшыны», з якой у сакавіку падпісаў кантракт. Пакінуў бабруйскі клуб па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года.

У ліпені 2018 года папоўніў склад другалігавай «Узды», дзе гуляў да канца года.

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2010 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2002, 2014 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2000

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2000 Д3 Дарыда 23 3 2001 Д2 Дарыда 4 0 2002 Д2 Дарыда 2 1 2003 Д1 Зорка-ВА-БДУ 14 0 2004 Д1 Дынама 15 0 2005 Д1 Дынама 18 4 2006 Д2 Мікашэвічы 23 15 2007 Д1 Тарпеда 24 10 2008 Д1 Тарпеда 25 12 2009 (1) Д1 Тарпеда 15 7 2009/10 (1) Д1 Сімург 7 0 2010 Д1 Мінск 29 9 2011 Д1 Мінск 24 1 2012 Д1 Гомель 20 6 2013 (1) Д1 Славія 15 1 2013 (2) Д2 Граніт 15 7 2014 Д2 Граніт 25 9 2015 Д1 Граніт 22 3 2016 (1) Д1 Граніт 14 3 2016 (2) Д2 Прамень 10 2 2017 Д2 Белшына 26 6 2018 Д3 Узда 5 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дарыда Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Сімург Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Узда