Міхаіл Аляксеевіч Безбародаў (, г. Пецярбург — ) — беларускі савецкі вучоны ў галіне фізічнай хіміі і тэхналогіі шкла і сілікатаў. Акадэмік АН БССР (1950, член-карэспандэнт з 1947), доктар тэхнічных навук (1938), прафесар (1934).
Біяграфія
Скончыў Петраградскі тэхналагічны інстытут у 1923. У 1935-41 і 1945-61 прафесар, загадчык кафедры шкла і сілікатаў БПІ, у 1950-60 загадчык лабараторыі фізікахімію і тэхналогіі сілікатаў Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі АН БССР.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па сінтэзу неарганічнага шкла, інтэнсіфікацыі працэсаў шклоўтварэння, вывучэнню залежнасці уласцівасцяў шклопадобных сістэм ад іх хімічнага складу і будовы. Распрацаваў метад датыроўкі і вызначэння лакальнай прыналежнасці старажытнага і сярэднявечнага шкла на падставе яго хімічнага тып.
Навуковыя працы
Аўтар больш за 370 навуковых прац, у тым ліку 20 манаграфійАкадэмік БЕЗБАРОДАЎ Міхаіл Аляксеевіч .
Очерки по истории русского стеклоделия. М.: Промстройиздат, 1952. Камни и свили в стекле. 3 изд. М.: Промстройиздат, 1953. Синтез и строение силикатных стекол. Мн.: Наука и техника, 1968. Химическая устойчивость силикатных стекол. Мн.: Наука и техника, 1972. Вязкость силикатных стекол. Мн.: Наука и техника, 1975. Стеклокристаллические материалы. Мн.: Наука и техника, 1982.
Узнагароды
Дзяржаўная прэмія СССР 1951 за манаграфіі «М. В. Ламаносаў і яго праца па хіміі і тэхналогіі сілікатаў» (М.; Л., 1948) і «Дзмітрый Іванавіч Вінаградаў — стваральнік рускага фарфору» (М.; Л., 1950).
Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны» (1945, 1948), медалямі.
Літаратура
Михаил Алексеевич Безбородов (К 100-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. хім. навук. 1999, № 1.
Спасылкі Міхаіл Аляксеевіч Безбародаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Хімікі Беларусі Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі