thumb|А. Гропіус, А. Меер Абутковая фабрыка Фагус у Альфельдзе thumb|В. Гропіус, А. Меер Гарадскі тэатр у Ене (1921—1922)
Адольф Меер (ням. Adolf Meyer; , — , ) — нямецкі архітэктар.
Біяграфія А. Меер вывучаў архітэктуру ў Школе прыкладнага мастацтва Дзюсельдорфа. У 1907—1908 гадах ён працуе ў бюро ў Петэра Берэнса. У 1909 годзе ён паступае ў бюро Бруна Паўля ў Берліне, а з 1910 года А. Меер супрацоўнічае з Вальтэрам Гропіусам. У 1915 Меер становіцца ў Гропіуса кіраўніком бюро, а затым — і яго партнёрам. У 1919 годзе Гропіус запрашае яго як выкладчыка ў Баўхаус у Веймары, дзе Меер чытае лекцыі па тэхнічным чарчэнні і канструктывізму. У 1922 годзе архітэктар ад групы Гропіуса ўдзельнічае ў конкурсе па стварэнні небаскроба Tribune Tower у Чыкага.
З 1925 года А. Меер практыкуе як свабодны архітэктар у Веймары. З 1926 ён — гарадскі саветнік па будаўніцтву ў Франкфурце-на-Майне, а таксама выкладае ў мясцовай мастацкай школе. У 1929 годзе архітэктар патануў падчас купання на востраве Бальтрум у Паўночным моры.
Сачыненні Ein Versuchshaus des Bauhauses in Weimar. (= Bauhausbücher, Band 3) Verlag Albert Langen, München 1925. (Typografie von Adolf Meyer)
Літаратура Annemarie Jaeggi: Adolf Meyer. Der zweite Mann. Ein Architekt im Schatten von Walter Gropius. Ausstellung zum 75jährigen Gründungsjubiläum des Bauhauses 1919/1994, 27. März bis 29. Mai 1994, Bauhaus-Archiv, Museum für Gestaltung, Berlin. Argon-Verlag, Berlin 1994, ISBN 3-87024-264-7; teilweise zugleich: Dissertation, Universität Freiburg im Breisgau, 1992.
Катэгорыя:Архітэктары Германіі Катэгорыя:Выкладчыкі Баўхауса Катэгорыя:Патанулі