Сіва́ш альбо Гнілое мора (, ) — сістэма мелкаводных заліваў на захадзе Азоўскага мора, ад якога аддзяляецца Арабацкай касой і злучаецца з ім праз Генічэскі праліў.
Складаецца з 11 салёных ды горка-салёных заліваў. Даўжыня каля 200 км. Шырыня 2—35 км. Глыбіня — да 3,5 м.
Плошча не ўстойлівая, у сярэднім — 2400 км², з якіх каля 100 км² прыходзіцца на астравы і 560 км² — на тэрыторыі, якія толькі перыядычна аказваюцца пад вадой. Вада заліва моцна мінералізаваная.
У тэктанічных адносінах прымеркаваны да восевай часткі Прычарнаморскай упадзіны. Дакембрыйскі фундамент апускаецца пад Сівашам да глыбіні 12,5 км.
Берагі Сіваша пясчаныя, нізкія, пакатыя, гразкія, летам пакрываюцца пластом солей. Мелкаводдзе заліва спрыяе моцнаму прагрэву вады летам, інтэнсіўнаму выпарэнню, мінералізацыі (салёнасць да 87‰) і фарміраванню гнілістага паху. Дно Сіваша пакрыта слоем мулу таўшчынёй звыш 5 м. Вузкі Чангарскі праліў дзеліць Сіваш на ўсходнюю і заходнюю часткі, якая аддзелена дамбай і ператворана ў выпаральнік вады для здабычы хімічных рэчываў і лекавых гразей.
Жывіцца Сіваш водамі Азоўскага мора, у яго ўпадаюць рэкі Салгыр, Чуруксу і інш., якія летам часта перасыхаюць. Узімку замярзае, тэмпература вады ў цёплы перыяд вагаецца ад +20 да +32 °C. + center|292x130px|border center|230x130px|border center|173x130px|border
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Сіваш — нацыянальны парк Сіваш, або Гнілое мора
Катэгорыя:Залівы Крыма Катэгорыя:Залівы Азоўскага мора