Людка Сільнова, поўнае імя Людміла Данілаўна Сільнова (нар. , ) — беларуская паэтэса.
Біяграфія Нарадзілася ў Маладзечне. Скончыла філалагічны факультэт БДУ ў 1979 годзе. Працавала на Маладзечанскай фабрыцы мастацкіх вырабаў, БДУ, ва ўстановах асветы Уздзенскага раёна і Мінска, з 1986 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь. Вершы паэтэсы перакладзены на польскую, украінскую, славацкую мовы.
Творы 1993 «Ластаўка ляціць…» — зборнік паэзіі 1994 «Рысасловы» — зборнік паэзіі 1997 «Агністыя дзьмухаўцы» — візуальная проза 2001 «Зеленавокія воі і іх прыгажуні» — вершы з прысвячэннем 2007 «Крышталёвы сад» — кніга крытыкі 2007 «Зачараваная краіна» — зборнік паэзіі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Вершы Людмілы Сільновай// Часопіс «Наша Вера», нумар 4(22)/2002 Месяц на востраве Патас — Нізка вершаў // «ARCHE», нумар 6-2003 Людка Сільнова на Дзеяслове // Часопіс «Дзеяслоў», студзень 2007
Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Гліняны вялес» Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Паэтэсы Катэгорыя:Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі