thumb|200px|Герб «Бекеш», зацверджаны ў 1593 годзе Стэфанам Баторыем для сыноў Каспара Бекеша Уладзіслава і ГаўрыілаGajl Tadeusz, Herbarz polski: od średniowiecza do XX wieku, L&L, Gdańsk, 2007, ISBN 978-83-60597-10-1 Каспар Бекеш (, , ; , Трансільванія — , Гродна) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, сябар і паплечнік Стэфана Баторыя.
Біяграфія Паходзіць са старадаўняга венгерскага роду. Яго бацька, Ласла, быў віцэ-банам лугоскім і нямецкім і атрымаў мянушку «Бекеш» ад мясцовасці, якой валодаў. З 1557 года служыў у Трансільваніі пры двары венгерскага караля Яна Жыгімонта Запальяі, быў яго казначэям і даверанай асобай. У 1565 годзе ўзначальваў пасольства ў Стамбул, мэтай якога было дамагчыся падтрымкі султана Сулеймана I супраць імператара Максіміліяна II.
У канцы 1560-х гадоў выступіў на баку Габсбургаў у іх намеры падпарадкаваць Трансільванію. Пасля абрання Стэфана Баторыя у 1571 годзе князем Трансільваніі выступаў супраць яго, бо сам разлічваў заняць сталец, але пацярпеў няўдачу. У 1575 годзе яго войскі былі канчаткова разбіты, а землі канфіскаваны. Пасля абрання ў 1576 годзе Стэфана Баторыя каралём польскім і вялікім князем літоўскім Каспар памірыўся з ім і ў 1577 годзе перасяліўся у Рэч Паспалітую.
Камандаваў венгерскай пяхотай. Вызначыўся асабістай мужнасцю і ваеннымі талентамі пры абароне Эльблонга ў 1577 годзе і ў полацкай кампаніі 1579 года. Па хадайніцтву шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў 1579 годзе быў прылічаны да шляхецкага саслоўя, а таксама атрымаў у валоданне землі, у тым ліку ў Гарадзенскім павеце. Памёр у Гродна 7 лістапада 1579.
З імем Каспара Бекеша звязана таксама назва бяке́шы (ад , bekieszka) — разнавіднасці кароткага прыталеныя кафтана, звычайна на футры, з футравым аздабленнем па краях рукавоў, кішэняў і прыполе.
Рэлігійныя погляды Вакол Бекеша групаваліся прыхільнікі антытрынітарызму, пасля яго смерці каталіцкая і праваслаўная цэрквы забаранілі хаваць яго на сваіх могілках, з прычыны чаго ён быў пахаваны на Лысай гары ў Вільні, дзе раней ужо быў пахаваны венгерскі палкаводзец Вадуш Паноніец, які загінуў пад Полацкам у 1579 годзе. Над магілай Каспара была выбудаваная васьмікутная вежа, а самую гару сталі называць гарой Бекеша. У 1838 годзе ў раку Віленку, якая ўвесь час падмывала гару Бекеша, паваліліся 5 сцен мемарыяльнай вежы; пазней зваліліся яе рэшткі.
Некаторы час таму лічылася, што Каспар Бекеш па сваіх перакананнях быў атэістам. Такая выснова грунтуецца на эпітафіі, аўтарам якой, як лічылася, быў сам Бекеш. Між тым, надпіс на надмагіллі Бекеша датаваны 1649 годам і быў зроблены, верагодна, пратэстантамі падчас рэлігійнай барацьбы з каталікамі. Некаторыя даследчыкі прыпісваюць аўтарства эпітафіі Андрэю Волану. Паводле сучасных даследаванняў, Бекеш быў арыянінам, а пад канец жыцця, паводле ліста папскага нунцыя Калігары ад 25 лістапада 1579 года, нават перайшоў у каталіцызмБекеш Каспар // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 298. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4.
Літаратура
Бекеш Каспар // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 298. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
Polski Słownik Biograficzny. — Tom I. — Ossolineum, 1935.