thumb|230px|Партрэт Сямёна Гаўрылавіча Зорыча, заснавальніка прыгоннага тэатра Шклоўскі тэатр графа С. Зорыча — самы вялікі прыгонны тэатр на ўсходзе БеларусіТэатр Зорыча. Дзейнічаў у Шклове ў 1778—1800 (памяшканне пабудавана ў 1780)Аляксандраў, К. Беларускія артыстычныя дынастыі / К. Аляксандраў // Памяць: гіст.- дакум. хроніка Шклоўс. -на . — Мн., 1998 . — С. 469—470..

Гісторыя

Пасля смерці графа Сямёна Гаўрылавіча Зорыча прыгонны тэатр перастаў існаваць. Аркестр разам з кадэцкім корпусам пераехаў у Гродна, а балетная трупа засталася без справы. У 1800 годзе пасля перагавораў спадчыннікаў графа з гофмаршалам і дырэктарам імператарскіх тэатраў А. П. Нарышкіным у Шклоў быў камандзіраваны рускі балетмайстар , які адабраў з балета 14 чалавек і вывез іх у Санкт-Пецярбург. З закрыццем шклоўскага тэатра ў 1799 годзе скончылася эпоха прыгоннага балета на тэрыторыі БеларусіТэатр Зорыча.

Будынак

Тэатральныя паказы ішлі ў спецыяльным тэатральным будынку, пабудаваным у 1780 годзе, і ў залах пры аранжэрэі.

Акцёрскі склад

З 1778 да 1780 года тут сфарміравалася дзве трупы — балетная і драматычная, быў хор і тры аркестры.

У драматычных спектаклях выступалі замежныя гастралёры, навучэнцы кадэцкага корпуса, арганізаванага Зорычам, прыгонныя выканаўцы. Таксама прымалі ўдзел дваране-аматары. Вядома, што ў спектаклях стала ўдзельнічалі графіня Меліна і княгіня К. А. Далгарукая, а пастаноўка оперы «Апякун ашуканы» была арганізавана «сіламі шляхты»Музыкальный театр Беларуси… С. 196.. Асабліва славіўся як драматычны акцёр князь П. В. МяшчэрскіМЕЩЕРСКИЙ, Прокопий (Прокофий) Васильевич , выканальніцкая манера і майстэрства якога паўплывалі на творчасць рэфарматара рускай сцэны М. Шчэпкіна.

Вядомасць набылі прыгонныя акцёры — сёстры Пелагея і Кацярына Азарэвіч, Г. і Р. Бекеры, К. Буткевіч, М. Бушынская, Г. Максімовіч, Я. Палітыка, К. Скарабагаты, Н. Соніна, Л. Суворава, Я. Чуцікаў, Ф. Шамборскі, А. Янкілевічавай.

Прадстаўленні

Менавіта ў Шклове праходзілі першыя выступленні замежных артыстаў, прыехаўшых у Расію. сведчыў: «Ніводны слаўны музыкант, спявак або спявачка не маглі прыехаць з Еўропы ў расійскія сталіцы, не даўшы некалькі канцэртаў у Зорыча. Ен дарыў іх шчодра і так хораша з імі абыходзіўся, што многія жылі ў яго па некалькі месяцаў і з ўдзячнасцю давалі настаўленні ўласным яго музыкантам».

У тэатры ўсё было па-сапраўднаму: калі па сцэнарыі ішла бітва — на сцэну заязджалі воіны на конях; калі гэта была водная баталія — дзеянне перамяшчалася ў велізарны басейн. Усяго за спектакль адбывалася да 70 змен дэкарацый. Аднак гледачоў прываблівала не столькі багацце пастановак, колькі майстэрства шклоўскіх артыстаў: на спектаклі балетнай трупы з’язджаліся аматары з Вены, Варшавы, МасквыЗорыча шклоўская зорка.

Асабліва грандыёзнае тэатральнае відовішча (пантаміма з алегорыямі з выкарыстаннем да 70 пышных дэкарацый) зладжана 30 мая 1780 за нагоды сустрэчы ў Шклове імператрыцы Кацярыны II і аўстрыйскага імператара Іосіфа II. На прадстаўленні прысутнічаў увесь расійскі двор.

У 1787 годзе афармленнем спектакляў займаўся тэатральны мастак Антоній Главацкі.

Водгукі

Гісторык рускага тэатра так адгукаўся пра шклоўскі тэатр:

Гл. таксама Шклоўская балетная школа

Літаратура

Аляксандраў, К. Беларускія артыстычныя дынастыі / К. Аляксандраў // Памяць: гіст.- дакум. хроніка Шклоўс. -на . — Мн., 1998 . — С. 469—470. Бабок, М. Тэатр графа Зорыча / М. Бабко // Ударны фронт. — 2003. — 18 кастр. — С 2. Владимиров П. А цыганские хоры к нам завёз Зорич / П. Владимиров, И. Пушкин // Могилёвская правда. — 2000. — 14 апр.- С. 5. Борисенко, Н. С. На родину первого Президента Республики Беларусь / Н. С. Борисенко // Борисенко, Н. С. Могилёвщина — мой любимый Приднепровский край : сборник экскурсий / Н. С. Борисенко. — Могилёв, 2007. — Ч. 1 — 2. — С. 362—364. Готовчиц, И. Екатерина, ты была не права? / И. Готовчиц // Рэспубліка. — 2003. — 16 мая. — С. 4. Турбінскі, А. «… Шануем цябе за бацьку роднага»/ А. Турбінскі // Ударны фронт. — 1995. — 27 вер. — С. 2. Шклоўскі тэатр Зорыча; Шклоўская балетная школа; Шклоўская музычная школа // Беларусь : энцыкл. даведнік / рэдкал. : Б. І. Сачанк — Мн., 1995. — С. 767—768. Дадзіёмаў, В. У. Шклоўскі тэатр Сямёна Зорыча / В. У. Дадзіемаў // Дадзіёмаў, В. У. Гісторыя музычнай культуры Беларусі ад старажытнасці да канца 18 ст. / Дадзіёмаў В. У. — Мн., 1994. — С. 47,58. Шклоўская балетная школа // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларус : у 5 т. / рэдкал. : І. П. Шамякіні (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн., 1987. — Т. 5. — С. 572.

Спасылкі Тэатр Зорыча Бабушки русского балета

Катэгорыя:Гісторыя Шклова Катэгорыя:Гісторыя тэатра Беларусі Катэгорыя:Культура Шклова