Ян Самуэль Бекер — саксонскі архітэктар 2-й паловы XVIII стагоддзя, вучань Яна Зігмунта Дэйбля. Працаваў у князёў Сапегаў.

Біяграфія Нарадзіўся на пачатку 1730-х у Саксоніі. Магчыма, навучаўся ў майстэрні дрэздэнскага архітэктара , пасля якой быў прыняты ў Саксонскі будаўнічы дэпартамент.

У сярэдзіне XVIII стагоддзя з'явіўся ў ВКЛ. З 60-х гадоў працаваў у князёў Сапегаў.

Паводле інвентара 1793 года вядома, што за Бекерам лічылася аднапавярховая драўляная хата ў Ружанах, а апошняе дакументальнае пацверджанне яго пражывання тут датавана 1808 годам. Апошнія пенсійныя выплаты здзейсненыя ў Мінску, дзе, магчыма, і памёр дойлід.

Творчасць

Пабудаваў палац у в. Дзярэчын Зэльвенскага раёна (1786—87, сумесна з архітэктарам Л. Гуцэвічам), займаўся перабудовай палацавага комплексу (1784-86), Ружанскага Троіцкага касцёла дамініканцаў, Ружанскай Петрапаўлаўскай царквы базыльянаў і пабудова корпуса кляштара пры ёй (усе ў г. п. Ружаны Пружанскага раёна). За сваю працу над палацам архітэктар атрымаў ад Сапегаў пажыццёвую пенсію ў 2160, а пасля ў 2520 злотых.

Сярод яго іншых прац ў . Акрамя праекта перабудовы ружанскіх уладанняў Сапегаў, захаваліся таксама і праекты для іх уладанняў у Вільні, Высокім, Дзярэчыне, КрыстыянпаліВёска Крыстыянпаль знаходзілася, па словах былога дырэктара Пружанскага палацыка Руслана Кнігі, кіламетрах у двух ад Ружан і была спаленая падчас Вялікай Айчыннай вайны гітлераўцамі ў ліку іншых вёсак Пружаншчыны. - В поисках Юзефа Крашевского. Записки журналиста Руслана Гусева . Дзякуючы Самуэлю Бекеру палацава-паркавае мастацтва на Беларусі дасягнула якаснага еўрапейскага ўзроўня, а яго творы сталі ўзорам беларускага класіцызму.

Літаратура

Kaлнін Валянцін. Архітэктура Яна Самуэля Бэкера // Спадчына. 1998. №3. С. 65-85.; №4. С. 74-85. // на pawet.net

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Германіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Германіі