Герцагства Лука () — дзяржава, якая існавала на Італьянскім паўвостраве ў першай палове XIX стагоддзя.

У 1815 годзе Венскі кангрэс вырашыў перадаць жонцы Напалеона Марыі-Луізе Аўстрыйскай (дачцэ аўстрыйскага імператара) Пармскае герцагства. Да напалеонаўскага заваявання герцагства належала пармскім Бурбонам, таму для кампенсавання гэтай страты для іх было створана герцагства Лука.

У 1817 годзе герцагіняй Лукскай стала Марыя-Луіза Іспанская (былая каралева Этрурыі). У 1824 годзе яна сканала, і трон герцагства перайшоў да яе сына Карла, які таксама з’яўляўся спадчыннікам пармскага трона. У 1847 годзе, калі сканала Марыя-Луіза Аўстрыйская, Карл стаў герцагам Пармскім, а герцагства Лука ўвайшло ў склад Вялікага Герцагства Тасканскага.

Сцяг З 1815 па 1818 гады сцяг герцагства складаўся з дзвюх гарызантальных палос — жоўтай і чырвонай. З 7 лістапада 1818 года па 1847 год сцягам герцагства было белае палатно з гербам Марыі-Луізы і жоўта-чырвонай устаўкай у вугле.

Герцагі Лукскія Марыя-Луіза (9 чэрвеня 1815 — 13 сакавіка 1824) Карл I (13 сакавіка 1824 — 17 снежня 1847)

Лука