Скандэрбег або Георг Кастрыёці (; ) — правадыр антыасманскага албанскага паўстання, нацыянальны герой Албаніі, услаўлены ў народных песнях.

Біяграфія

Юнацтва Нарадзіўся малодшым сынам у сям’і албанскага князя Гьёна (Іаана) Кастрыёці, які ў венецыянскіх дакументах называецца «магутным венецыянскім сеньёрам, ганаровым грамадзянінам Венецыі і Рагузы»Рэспубліка Рагуза больш вядома як Дуброўнік. У раннім дзяцінстве быў аддадзены султану Мураду II заложнікам. Там Георг прыняў іслам пад імем Іскандэр-бей, або Скандэрбег, і праславіўся, змагаючыся на баку Асманскай імперыі, удзельнічаў у многіх бітвах і паказваў такую мужнасць, што туркі празвалі яго Іскандэр, гэта значыць Аляксандр (імя Аляксандра Македонскага заўсёды было на Усходзе сінонімам героя).

Пасля вяртання (уцёкаў) на радзімуПаводле з адной з версій, уцёкаў не было, а ў 1438 годзе султан Мурад ІІ прызначыў Георга камендантам албанскай крэпасці Круя. Іскандэр-бей (у албанскай транскрыпцыі Скандэрбег) узначаліў супраціўленне асманскім акупантам.

Паўстанне Прычынай паўстання албанцаў на чале са Скандэрбегам было абвяшчэнне 1 студзеня Уладзіславам III крыжовага паходу супраць асманаў, які скончыўся 10 снежня 1444 года паразай крыжакоў каля Варны і гібеллю самога караля. Калі вясной 1443 года венгерскі палкаводзец Янаш Хуньядзі вызваліў ад асманаў горад Ніш, Скандэрбег адрокся ад іслама, зноў прыняў хрысціянства і падняў паўстанне ў Албаніі. Абвешчаны албанскімі старшынямі правадыром усіх албанцаў, ён перамог асманаў на Чорным Дрыне, а потым заключыў саюз з Венгрыяй і вымусіў Мурада ІІ зняць аблогу албанскага горада Круя. У лістападзе 1443 года ён быў абвешчаны кіраўніком княства Кастрыёці.

Нанёс паражэнні войскам асманаў у 1449 і 1451 гадах. З няменшым поспехам Кастрыёці супраціўляўся султану Мехмеду II і пасля захопу Канстанцінопаля асманамі (1453) заключыў выгодны для Албаніі мір. У 1461 годзе Скандэрбег быў прызнаны султанам (падзішахам) Мехмедам ІІ правіцелем Албаніі.

Неапалітанскі кароль Фердынанд I даў Георгу Кастрыёці тытул герцага Сан-П’етра ва ўзнагароду за дапамогу супраць Рэнэ Анжуйскага. У 1463 годзе Скандэрбег разарваў з блаславення Папы Пія II мір з асманамі і зноў нанёс ім некалькі вельмі адчувальных паражэнняў. Мехмед ІІ гатовы быў накіраваць супраць яго ўсе свае сілы, але ў 1468 годзе Кастрыёці памер ад малярыі. Пасля яго смерці прыйшла смерць і албанскага суверэнітэту.

Ушанаванне Першую свецкую біяграфію Скандэрбега напісаў албанскі гісторык Марын Барлеці (1450—1512), які апублікаваў у 1510 годзе ў Рыме «Гісторыю жыцця і подзвігаў Скандэрбега, прынца эпіротаў». Першую царкоўную біяграфію Скандэрбега пад назвай «Georgius Castriotus Epirensis, vulgo Scanderbegh» у 1610 годзе напісаў албанскі каталіцкі епіскап Франг Бардзі. У горадзе Круя дзейнічае музей Скандэрбега. У гонар Скандэрбега імем Іскандэр-бей сучаснікі называлі авантурыста Ільінскага. Падчас Другой сусветнай вайны імя Скандэрбега насіла 21-я горная дывізія СС «Скандэрбег» (1-я албанская), якая камплектавалася з албанцаў. Таксама імя Скандэрбега носіць дывізія ў складзе Албанскай нацыянальнай арміі. У Савецкім Саюзе рэжысёрам С. Юткевічам зняты мастацкі фільм «Вялікі воін Албаніі Скандэрбег» (Масфільм, 1953). У албанскай суперлізе выступае футбольны клуб, названы ў гонар Скандэрбега. У албанскім пасёлку Чыфці (Чывіта) на поўдні Італіі стаіць помнік Скандэрбегу. Помнік Скандэрбегу ў сталіцы Албаніі — Тыране.

Бібліяграфія «Повесть о Скандербеге» / Под ред. Н. Н. Розова. — М.; Л.: Изд-во АН СССР, 1957. — (Серия «Литературные памятники»)

Крыніцы

Літаратура

Краткая история Албании. С древнейших времен до наших дней / Под ред. Г. Л. Арша. — М.: Наука, 1992.

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыя Албаніі Катэгорыя:Памерлі ад малярыі