__NOTOC__
31 жніўня — дзвесце сорак трэці (дзвесце сорак чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі thumb|right|150px|Сцяг «Салідарнасці» 1056: Міхаіл VI Стратыётык стаў імператарам Візантыі. 1432: Ноччу на 1 верасня князі Жыгімонт Кейстутавіч і Сямён Гальшанскі здзейснілі дзяржаўны пераварот, замах на вялікага князя Свідрыгайлу — пачатак Грамадзянскай вайны ў ВКЛ. 1449: Падпісаны дагавор пра вечны мір паміж Вялікім княствам Літоўскім і Вялікім княствам Маскоўскім. 1559: Падпісаны Віленскі дагавор, Лівонскі ордэн перайшоў пад пратэктарат Жыгімонта Аўгуста і абарону ВКЛ. 1579: Войска Рэчы Паспалітай пад кіраўніцтвам караля Стафана Баторыя вызваліла Полацк, які знаходзіўся пад кантролем Маскоўскага царства 16 гадоў. 1939: Уяўны напад на нямецкую радыёстанцыю ў Гляйвіцы, які стаў зачэпкай да пачатку вайны Германіі з Польшчай. 1944: Савецкія войскі ўвайшлі ў Бухарэст. 1957: Малайзія абвешчана незалежнай дзяржавай. 1975: Міжнародны валютны фонд прыняў рашэнне адмовіцца ад разлікаў золатам пры міжнародных валютных аперацыях. 1980: У Польшчы створаны прафсаюз «Салідарнасць». 1989: Малдаўская мова абвешчана дзяржаўнай у Малдове і пераведзена на лацінскі алфавіт. 1991: Кыргызстан абвясціў аб незалежнасці. 1996: Хасавюртаўскія пагадненні. Канец першай чачэнскай вайны. 1996: Гвалтоўна спынена вяшчанне Радыё 101,2. 2012: Прэм’ера палітычнага трылера рэжысёра Бэна Афлека «Аперацыя „Арго“».
Нарадзіліся
12: Калігула, імператар рымскі 1749: Аляксандр Радзішчаў, рускі пісьменнік, філосаф 1786: Мішэль Эжэн Шэўроль, французскі хімік-арганік 1797: Джэймс Фергюсан (амерыканскі астраном) 1821: Герман Людвіг Фердынанд Гельмгольц, нямецкі фізік 1824: Аляксандр Хуга Бакер-Корф, нідэрландскі мастак 1832: Людвік Нарбут, вайсковец, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-64 на Беларусі і ў Літве (пам. 4.5.1863) 1837: Эдуар Стэфан, французскі астраном 1850: Аляксандр Шыманоўскі, беларускі этнограф 1870: Марыя Мантэсоры, італьянскі педагог 1885: Генадзь Багдановіч, беларускі грамадскі дзеяч 1887: Фрыдрых Адольф Панет, аўстрыйска-брытанскі хімік 1897: Фрэдрык Марч, амерыканскі акцёр 1908: Уільям Сараян, амерыканскі пісьменнік і драматург 1910: Рауль Юбак, французскі жывапісец 1922: Джані Берціні, італьянскі мастак 1922: Уладзімір Шыцік, беларускі журналіст 1925: Марыс Піяла, французскі кінарэжысёр 1929: Ардзі Лійвес, эстонскі драматург 1946: Міхаэль Лайтман, заснавальнік Міжнароднай Акдэміі кабалы 1949: Рычард Гір, амерыканскі акцёр 1954: Роберт Качаран, 2-і прэзідэнт Арменіі 1971: Крыс Такер, амерыканскі акцёр 1974: Джаміль Агамалеў, азербайджанскі шахматыст, гросмайстар
Памерлі
1057: Леафрык, эрл мерсійскі, вядомая яго жонка лэдзі Гадзіва 1422: Генрых V, кароль англійскі 1795: Франсуа-Андрэ Данікан Філідор, французскі шахматыст 1811: Луі Антуан дэ Бугенвіль, французскі мараплавец, даследчык 1814: Артур Філіп, адмірал Каралеўскага флота Англіі, губернатар штата Новы Паўднёвы Уэльс 1864: Фердынанд Ласаль, нямецкі філосаф, эканаміст 1867: Шарль Бадлер, французскі паэт, літаратурны крытык і перакладчык (нар. 9.4.1821) 1920: Вільгельм Вунт, нямецкі псіхолаг, фізіёлаг і філосаф, заснавальнік эксперыментальнай псіхалогіі 1941: Марына Цвятаева, руская паэтэса 1945: Стэфан Банах, польскі матэматык 1955: Вілі Баўмейстэр, нямецкі мастак 1982: Іма фон Бадмерсхоф, аўстрыйская пісьменніца (нар. 10.8.1895) 1986: Генры Спенсер Мур, брытанскі скульптар 1995: Хорст Янсен, нямецкі мастак 1997: Дыяна Спенсер, прынцэса уэльская 2005: Антоні Клавэ, каталонскі мастак
Святкуюць Кыргызстан: Дзень незалежнасці Малайзія: Дзень незалежнасці Малдова: Дзень мовы Польшча: Дзень салідарнасці і свабоды Трынідад і Табага: Дзень незалежнасці
831