Смале́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (муніцыпальнае ўтварэнне) у заходняй частцы Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Смаленск.
Геаграфія Плошча раёна — 1,473 тыс. км².
Тэрытарыяльна раён мяжуе: на поўначы з Дзямідаўскім, на ўсходзе — з Духаўшчынскім і Кардымаўскім, на паўднёвым усходзе — з Пачынкаўскім, Манастыршчынскім, на паўднёвым захадзе — з Краснінскім і Руднянскім раёнамі Смаленскай вобласці.
Рэкі: Дняпро, Сож, Нагаць, Стабна. Азёры: Купрынскае.
Гісторыя Смаленскі раён утвораны ў 1929 годзе.
Дэмаграфія Колькасць насельніцтва — 13 198 чалавек (2005).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел У складзе раёна маецца 19 сельскіх паселішчаў: Валакоўскае сельскае паселішча Вязгінскае сельскае паселішча Гнёздаўскае сельскае паселішча Дзівасаўскае сельскае паселішча Карахоткінскае сельскае паселішча Касплянскае сельскае паселішча Катынскае сельскае паселішча Козінскае сельскае паселішча Кошчынскае сельскае паселішча Лоінскае сельскае паселішча Міхноўскае сельскае паселішча Навасельскае сельскае паселішча Піянерскае сельскае паселішча Прыгорскае сельскае паселішча Пячорскае сельскае паселішча Смятанінскае сельскае паселішча Стабенскае сельскае паселішча Талашкінскае сельскае паселішча Хохлаўскае сельскае паселішча
Вядомыя асобы Іван Мікітавіч Русіянаў, савецкі военачальнік, Герой Савецкага Саюза (1944).
Крыніцы
Спасылкі Смаленскі раён на Radzima.org Старонка на сайце адміністрацыі вобласці Смаленскі раён/Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Помнікі архітэктуры Смаленскага раёна
Катэгорыя:Раёны Смаленскай вобласці