Аэрапорт Гібралтара () размешчаны ля падножжа Гібралтарскай скалы. Уладальнікам аэрапорта з'яўляецца Міністэрства абароны Вялікабрытаніі, якое выкарыстоўвае аэрапорт для ваенных патрэб. Таксама ажыццяўляюцца і рэйсы грамадзянскай авіяцыі — у Вялікабрытанію і Іспанію.

Аэрапорт мае адну асфальтавую ўзлётна-пасадачную паласу даўжынёй 1829 м і размешчаны ўсяго за 500 м ад цэнтра горада.

У 2004 годзе аэрапорт перавёз 314375 пасажыраў і 380 тон грузу.

Аэрапорт Гібралтара — адзін з нешматлікіх аэрапортаў у свеце, дзе ўзлётна-пасадачную паласу перасякае аўтамабільная дарога.

Спасылкі

Катэгорыя:Аэрапорты Гібралтара Катэгорыя:Транспарт у Гібралтары