Ян Уладзіслаў Бжастоўскі ( — ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, кашталян троцкі (1705—1710).
Біяграфія Паходзіў з роду Бжастоўскіх герба «Стрэмя», сын Цыпрыяна Паўла Бжастоўскага.
Пісар вялікі літоўскі у 1672—1698, рэферэндар вялікі літоўскі у 1681—1705, кашталян троцкі з 1705; староста субоцкі з 1669, азяцкі з 1674, мядзельскі, даўгоўскі, аранскі, быстрыцкі. 3 1674 неаднаразова выбіраўся паслом на соймы. Удзельнічаў у вайне шляхты супраць Сапегаў.
Сям’я Ян Уладзіслаў быў жанаты з дачкой Віктара Канстанціна Млечкі Канстанцыяй і меў з ёй двух сыноў: Юзафа Бжастоўскага Канстанціна Бенядзікта Бжастоўскага
Таксама меў 4 дачок: Разалію (пам. у 1746), была жонкай Яна Людвіка Плятэра, ваяводы інфлянцкага Ракель (пам. у 1712), была жонкай Андрэя Казіміра Крышпін-Кіршэнштэйна, ваяводы віцебскага Тэрэзу, была жонкай Марцыяна Міхала Агінскага, кашталяна і ваяводы віцебскага Іаану
Літаратура
Reprint: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Kraków 1989, ISBN 8304032910
Ян Уладзіслаў Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны троцкія Катэгорыя:Рэферэндары вялікія літоўскія Катэгорыя:Пісары вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты субоцкія Катэгорыя:Старосты азяцкія Катэгорыя:Старосты мядзельскія Катэгорыя:Старосты даўгоўскія Катэгорыя:Старосты аранскія Катэгорыя:Старосты быстрыцкія Катэгорыя:Памерлі ў Варэнскім раёне