Казама́нс (Cazamance) — рака ў Заходняй Афрыцы, на поўдні Сенегала.
Даўжыня ракі — каля 320 (350) км. Плошча вадазбору каля 12,5Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 607. — 672 с. с илл. тыс. км². Сярэдні расход вады каля 240 м³/с. Рака працякае па нізіннай даліне. Упадае ў Атлантычны акіян. Берагі дэльты пакрыты мангравымі лясамі. На працягу 130 км ад вусця з'яўляецца суднаходнай (прыкладна на працягу 64 км ад вусця да порта Зігіншор). Казаманс з'яўляецца галоўнай ракой у паўднёвай частцы Сенегала. Паўнаводная ў перыяд дажджоў (у чэрвені—кастрычніку). На рацэ знаходзяцца два рэгіёны, таксама вядомых пад агульнай назвай Казаманс. Існуе паром у Зігіншоры, адным з самых важных гарадоў на рацэ.
Гл. таксама Рака Салум
Літаратура Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 607. — 672 с. с илл.
Спасылкі
Casamance River // Encyclopædia Britannica
Катэгорыя:Рэкі Сенегала Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Атлантычны акіян