Паста́вы () — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, на рацэ Мядзелцы, адміністрацыйны цэнтр Пастаўскага раёна.

Знаходзіцца за 250 км на захад ад Віцебска. Чыгуначная станцыя на лініі Віцебск — Вільня (Літва). Вузел аўтадарог на Браслаў, Глыбокае, Шаркаўшчыну, Мядзел, курортны пасёлак Нарач.

Назва Вытлумачэнне назвы Пастаў, якія знаходзяцца ля літоўскай мяжы, залежыць ад таго, бачыць у ёй вытворныя ад літоўскага stovėti "стаяць" або ад славянскага ставіць (аднакарэнныя, ад супольнага, *stāw-, але апошняе развіла значэнне прычыныhttps://en.wiktionary.org/wiki/stov%C4%97tihttps://en.wiktionary.org/wiki/Reconstruction:Proto-Slavic/staviti).

З аднаго боку, філолаг А. Адамковіч (апошні па часе з даследчыкаў), следуючы за думкай літоўскага гідраніміста А. ВанагасаA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 248., параўноўвае назву Пастаў (у літоўскім ужыванні Pastovyshttps://lt.wikipedia.org/wiki/Pastovys) з назвамі літоўскіх азёраў тыпу Pastovys, што ад pastovis «глыбокае месца ў рацэ, дзе павольна цячэ вада», stovėti "стаяць"Адамковіч А. Літоўскія назвы ў тапаніміцы нашага рэгіёна. Паставы, 2018. С. 8-9.. Тыя літоўскія азёры - невялікія праточныя, і засяроджаныя ў гэтым жа рэгіёне на ўсходзе Літвы (апроч аднаго ля Друскенікаў): чатыры купна паблізу Малятаў, адно ля Вісагінаhttps://ezerai.vilnius21.lt/r.php?q=P&p=7. Возера ў Паставах на рацэ Мядзелцы, што цяпер упіраецца ў плаціну, на карце 1846 г. выяўленае без плаціны, з натуральным паўночным берагам.

Куст даследчыкаў, што хіляцца да славянскага вытлумачэння (стаў "сажалка", пастаў "пабудова, прылада", пастаўнік "загароджаны выган"), шырэйшы. Беларускі географ В. Жучкевіч лічыў, што назва Паставы ад асновы стаў «слуп, шост», «невялікія сажалкі», адкуль пастаў "млынавая прылада, прывад, лесапільны стан" пастаўнік "абгароджаны ўчастак для жывёлы"В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 305.. Гомельскі філолаг А. Рогалеў лічыў, што назва горада ўтворана ад слова пастаў «збудаванне, пабудова, будынак» або пастаўнік «месца для адпачынку хатняй жывёлы ў полі ці лесе», «невялікая сенажаць каля агарода», «абгароджаная паша», «малады лясок»А. Ф. Рогалев. Географические названия в калейдоскопе времен. Гомель, 2011. С. 173-174.. Сучасны мясцовы краязнавец І. Пракаповіч лічыў, што назва Паставы можа паходзіць ад двух азярынаў-ставоў у цэнтры горада, або ад пастаў «пара жорнаў у млыне», «група піл на лесапільных рамах, якія ўстаноўлены ў адпаведнасці са схемай раскрою бярвення»І. М. Пракаповіч. Назвы нашых мясцін. Мінск, 2013. С. 72.. У пачатку стагоддзя краязнавец Н. Роўба лічыў, што назва Пастаў можа быць звязаная з мясцовай фабрыкай палоцен, якая вырабляла «паставы», або з навакольнымі азёрамі, бо паселішча размешчана «po stawy» (staw — сажалка)N. Rouba. Przewodnik po Litwie i Białejrusi. Wilno, 1909..

Гісторыя

Дагістарычны час Першыя людзі на тэрыторыі цяперашніх Паставаў з’явіліся ў эпоху позняга неаліту і ранняга бронзавага веку (кан. III — пач. II тыс. да н.э.), пра што сведчаць матэрыялы археалагічных раскопак у заходняй частцы горада, на беразе Задзеўскага возера.

Вялікае Княства Літоўскае Упершыню згадваецца ў 1409 годзе, калі вялікі князь літоўскі Вітаўт надаў Зяновію Братошычу, продку рода Зяновічаў, акт на заснаванне на месцы вёскі Пасаднік мястэчка з новай назвай ПаставыJózef Ziemczonok.Traktem Stefana Batorego. Postawy na pograniczu kultur 1409-1939-2009. Warszawa 2009. S. 28-29.. У 1414 годзе Зяновій Братошыч атрымаў ад вялікага князя Вітаўта пацверджанне ўладання бацькоўскімі маёнткамі, сярод якіх згадваюцца Паставы з вялікімі абшарам да ракі Дзісны і мяжы Полацкага паветаНасевіч В. Л. Зяновічы // Вялікае Княства Літоўскае: У 2 т. — Мн.: БелЭн, 2005. — Т. 1: А-К. — С. 660..

У 1516 годзе ўласнік Пастаў Юрый Зяновіч са сваімі сынамі зафундаваў касцёл Божай Маці (перабудаваны ў 1760, пасля пажару 1840 года набажэнствы былі перанесены ў францішканскі касцёл). У апісанні Віленскага біскупства, здзейсненага прэлатам Янам Альбінам у 1522 годзе, згадваецца і касцёл у Паставах, але яшчэ як не кансэкраваны. Па просьбе святара Мікалая з Вайцешына сыны Юрыя Зяновіча ў 1522 пацвердзілі гэты фундушActa primae Visitationis diocesis Vilnensis anno Domini 1522 peractae: Vilniaus Kapitulos archyvo Liber IIb atkūrimas (Historiae Lituaniae fontes minores, VIII). Sud., tekstus ir rankraščius parengė, moksl. įvadą ir paaiškinimus parašė S.C. ROWELL. Vilnius, 2015. — CII, 330 p. — P. 135—136..

У 1522 годзе маёнтак у Паставах падзелены на чатыры часткі паміж братамі Мікалаем, Міхалам, Юрыем і Янам ЗяновічаміAftanazy R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Cz.1. T.4.- Wroclaw. — 1993. — S.310.. З гэтага часу пачынаецца раздробленасць вотчынных земляў. Розныя часткі мяняліся, прадаваліся, пераходзілі ў спадчыну і пасагі.

Полацкі кашталян Юрый Мікалаевіч Зяновіч (каля 1510—1583) паводле Попісу 1567 года выстаўляў «коней» і са сваёй часткі маёнтка ў Паставах:Кашталян земли Полоцкое. Месяца октебра 8 дня. Пан Юръи Зеновъевич, кашталян земли Полоцкое, державца Лепельский, Чичерский и Пропойский… аи с Поставей и с Полавя коней шесть.Литовская Метрика. Отдел первый. Часть третья: Книги публичных дел. Переписи воска Литовского/ Русская историческая библиотека, издаваемая императорскою Археографическою комиссиею. Т.33. — Петроград, 1915. — С.438 — 439.

Рэч Паспалітая У часы Лівонскай вайны (1558—1583) кароль і вял.кн. Стэфан Баторый адпраўляў адсюль плыты з артылерыяй да Полацка: у 1581 годзе з Вільні «венгерская пехота шла пешым шляхам да Пастаў, адсюль на лодках (navibus), разам з гарматамі і іншымі цяжкімі вайсковымі снарадамі, яна па рацэ прыбыла ў Дзісну»Сапунов А., кн. Друцкий-Любецкий В. Материалы по истории и географии Дисненского и Вилейского уездов Виленской губернии. Витебск, 1896. С. 154—159..

1617 год — у Паставах на Востраве (Гарадзішча) Станіславам Бяганскім пабудаваны каталіцкі храм Беззаганнага зачацця Дзевы Марыі і кляштар францысканцаў:Я, Станіслаў Бяганскі з Бяганава, сакратар і дваранін яго каралеўскай міласці… касцёл і кляштар мною збудаваныя, усё касцёльнае начынне, а таксама ўвесь пляц і землі, як тое Гарадзішча з даўніх часоў мела і цяпер мае… дзеля гонару і хвалы Пану Богу ўсемагутнаму, згаданаму ордэну святога Францыска і адразу ў моц, уладанне і вечнае карыстанне падаў і паступіў цяперашняму гвардыяну Гіяцынту Сецкаму і нашчадкам яго на вечныя часыГорода и местечки Великого Княжества Литовского. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя Петруся Броўскі, 2009. С. 258..Да часткі Паставаў, якая належалі Бяганскім, адносіліся вёскі Касцені, Сіўцы, Чаранкі, Палуйкі. Пазней у Паставах пабудаваны двор Бяганскіх.

Полацкі кашталян Мікалай Багуслаў Зяновіч меў толькі дзве дачкі (Ганну Соф’ю і Соф’ю), абедзве бацькоўскі пасаг у Паставах саступілі свайму кузэну з малодшай лініі Яну Зяновічу.

У 1620 годзе Ян Зяновіч набывае ўсе часткі Пастаў ад сваіх братоў за 5306 коп літоўскіх грошаў. Акрамя таго, выкупляе часткі Пастаў ад Гойскага і Хржчонавіча.

Паводле інвентара 1628, цэнтрам Паставаў была гандлёвая плошча (стаялі касцёл з плябаніяй, карчма, 6 двароў гандляроў і рамеснікаў). На вуліцах-дарогах, што вялі на Мядзел, Глыбокае і Друю, налічвалася 26 двароў. За ракой Мядзелкай размяшчалася прадмесце Зарэчча, якое мела 17 двароў. Былі таксама 2 пасады па 8 і 9 двароў. Агулам у Паставах было 66 двароў. За межамі мястэчка быў сядзібны комплекс.

Падчас паходу маскоўскіх войскаў на Вільню ў 1655 годзе мястэчка было захоплена і спалена корпусам Васіля Пятровіча Шарамецева, пасля чаго тут засталося толькі 5 двароў.

У 1686 годзе Паставы, Востраў, Сударвы атрымала ва ўладанне Апалонія Бяганская. Ужо ў 1692 годзе тут налічвалася 142 двары, 994 жыхары.

У 1713 годзе кароль Аўгуст ІІ па просьбе Яна Казіміра Бяганскага аб’явіў прывілей на заснаванне кірмашоў у Паставах.

Адзіная спадчынніца маёмасці Зяновічаў і Бяганскіх Ганна Бяганская ў 1722 годзе выйшла замуж за Бенедыкта Тызенгаўза і прынесла яму гэту маёмасць у пасаг. Неўзабаве Тызенгаўзы даведаліся, што гэтыя землі былі закладзеныя і абцяжараны вялікімі даўгамі, што выклікала канфлікт паміж Тызенгаўзамі і Бяганскімі, але ўрэшце Паставы засталіся ва ўласнасці Тызенгаўзаў.

У 1755 браты Антоні, Міхал і Казімір падзялілі спадчыну бацькі Бенедыкта Тызенгаўза, пасаг маці — Паставы — быў падзелены на тры часткі. Неўзабаве Антоні Тызенгаўз выкупіў у сваякоў іх пастаўскія маёнткі і стаў адзіным уласнікам Пастаў, менавіта тут ён распачаў пабудову сваёй асабістай рэзідэнцыіГардзееў Юрый. Антоні Тызенгаўз і яго эпоха. — Мінск: Рыфтур прынт, 2021..

Па ініцыятыве літоўскага падскарбія ў 2-й палове XVIII ст. у Паставах пабудаваны фабрыкі (папяровая, палатняная, паясоў), некалькі млыноў, гарбарня, пры ўдзеле італьянскага архітэктара Джузэпэ Сака створаны архітэктурны комплекс з жылых дамоў, гандлёвых радоў і палаца (на месцы сядзібы XVII ст.). «З беднага драўлянага мястэчка Паставы ў яго часы пераўтварыліся ў прыгожае каменнае». З Мядзела быў перавезены гродскі суд.

Увосень 1781 у Паставы з Гарадніцы пераехала балетная школа. Дзякуючы намаганням падскарбія ў 1784 быў падрыхтаваны «Балет водаў, ці Купанне Дыяны». У лютым 1785 школа атрымала ўсе неабходныя падручнікі і дапаможнікі. Пасля смерці падскарбія ў 1785 яго спадкаемцы перадалі балетную трупу каралю Станіславу Аўгусту Панятоўскаму, у Варшаве яна стала асновай для каралеўскага балета.

У 1785 г. Паставы адышлі пляменніцы Тызенгаўза Сафіі Хамінскай, пасля яе смерці маёнтак перайшоў да яе стрыечнага брата Ігнація Тызенгаўза, які запісаў яго свайму сыну Канстанціну Тызенгаўзу.

З 1791 года Паставы — горад, цэнтр Завілейскага павета.

Расійская імперыя З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, да 1796 — цэнтр Пастаўскага павета. У 1796 годзе статус паніжаны да мястэчка, Паставы сталі цэнтрам воласці Дзісненскага павета. У 1796 годзе Паставам нададзены герб: «у павеце гэтага горада пры мястэчку Міздолі ў возеры здзяйсняецца багатая рыбная лоўля, якая забяспечвае губернскі горад Мінск і іншыя; у знак гэтага ў блакітным полі намалявана ўнізе пірамідальна расцягнутая срэбная рыбалоўная сетка, а зверху такім жа чынам, кутом пакладзены і звернутыя галовамі ўніз тры залатыя рыбы».

З 1806 г. тут жыў учоны — урач Юзаф Кавальскі, пра метады лячэння якога расказаў праз «Віленскую газету» Адам Міцкевіч. Сяброўствам з вучоным і яго жонкай Каралінай Кавальскай навеяны верш паэта «Вяртанне бацькі».Паставы. Гарады і вёскі Беларусі. Энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць. Кніга IV. Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2020. — С. 11-18.

З 1814 г. у родавым маёнтку ў Паставах стала пасяліўся Канстанцін Тызенгаўз. У 1-й палове XIX ст. тут заснаваны арніталагічны музей і мастацкая галерэя (апісаная Аляксандрам Пшаздзецкім «Пастаўская карцінная галерэя», 1842). Экспанаты арніталагічнага музея адышлі да Віленскай археалагічнай камісіі, а сямейны архіў Тызенгаўзаў быў перададзены ў бібліятэку ардынацыі Пшаздзецкіх у Варшаве.

Дзейнічалі папяровая фабрыка, 2 млыны, сукнавальня, налічвалася 111 двароў.

У 1815 годзе згарэла драўляная праваслаўная царква, і Канстанцін Тызенгаўз перадаў вернікам двухпавярховы каменны будынак, які быў перароблены ў царкву.

У 1827 годзе ліквідаваны кляштар базыльянаў. У 1832 годзе ліквідаваны кляштар францысканцаў.

Пасля смерці Канстанціна Тызенгаўза ў 1853 годзе Паставы пераходзяць ва ўласнасць графа Райнольда Тызенгаўза, які быў апошнім нашчадкам мясцовай лініі роду Тызенгаўзаў. У 1881 годзе маёнтак Паставы пераходзіць ва уласнасць яго сястры Марыі, якая выйшла замуж за графа Аляксандра Пшаздзецкага. Надалей да Другой сусветнай вайны Паставы належаць роду Пшаздзецкіх. Канстанцінам і Густавам Пшаздзецкімі заснаваны вінакурны завод, яшчэ адзін заснаваў у 1885 г. Юзаф Пшаздзецкі (арандатар А. Пергамент).