Ве́тка () — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Веткаўскага раёна, прыстань на Сажы. За 22 км ад Гомеля. Аўтадарогі на Гомель, Добруш.
Назва
Гомельскі філолаг А. Рогалеў назву вёў ад геаграфічнага тэрміна ветка, які, на яго думку, абазначаў невялікі востраў. Сам востраў, паводле яго, быў названы «веткай» па праліве, які аддзяляў яго ад Сажа, і які нагадваў «адгалінаванне» гэтай ракіРогалев А. Ф. Топонимический словарь Ветковского района Гомельской области. — Гомель, 2004. 196 с..
На карце 1790 года ў паўднёвай частцы «места Ветка» пазначаная рачулка, што ўцякае ў Сож злева (Ветка таксама на левым беразе), і побач надпіс (уздоўж цячэння Сажа) «ре: Ветка» (рэчка).
Ад іншай рэчкі Ветка, беспраліўнай, падняпроўская вёска Ветачка.
Гісторыя Ветка заснавана ў 1685 годзе як слабада старавераў — уцекачоў з цэнтральнай Расіі. У XVII—XVIII стст. Ветка з навакольнымі слабодамі, манастырамі і скітамі з’яўлялася цэнтрам старавераў. У 1730-я гады ў горадзе жыло каля 40 тысяч чалалак. У XVIII ст. у Ветцы сфарміраваліся мясцовыя асаблівасці іканапісу і афармленні рукапіснай кнігі, склалася самабытная школа веткаўскага разьбярства. Карныя расійскія войскі ў XVIII ст. двойчы спальвалі Ветку, большасць жыхароў прымусова выселена ва ўсходнія губерніі Расіі.
З 1772 года ў складзе Расійскай імперыі. З 1784 — мястэчка, з 1852 года ў Гомельскім павеце. У 1868 адкрыта жаночае народнае вучылішча, у 1874 — мужчынскае.
З 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР, з 1925 — горад. З 1926 года ў БССР, цэнтр раёна. З 18.8.1941 да 28.9.1943 года акупіравана немцамі, у гэты час загінула 656 чалавек.
У 1978 годзе заснаваны Веткаўскі музей народнай творчасці, адкрыўся для наведвальнікаў у лістападзе 1987 года.
20 кастрычніка 1995 года адміністрацыйныя адзінкі Веткаўскі раён і горад Ветка, якія маюць агульны адміністрацыйны цэнтр, аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку — Веткаўскі раён.
Насельніцтва
XIX стагоддзе: 1897 год — 7,2 тыс. чал. XX стагоддзе: 1969 год — 6,2 тыс. чал.; 1995 год — 6,3 тыс. чал. XXI стагоддзе: 2006 год — 8,0 тыс. чал.; 2008 год — 8,1 тыс. чал.; 2016 год — 8 340 чал.; 2017 год — 8 394 чал.; 2026 год — 8 510 чал.
Эканоміка Прадпрыемствы лёгкай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці. Ветка — цэнтр мастацкага промысла (разьбярства па дрэве).
Культура
Веткаўскі музей народнай творчасці.
Славутасці Шэраговая забудова XIX—першай паловы XX ст. Былы дом купца Грошыкава (1897), пл. Чырвоная, 5 — Спаса-Праабражэнская царква Стараверскія могілкі Брацкая магіла (1943), вул. Савецкая — Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (1-е тысячагоддзе да н.э. — 1-е тысячагоддзе н.э.), за 3 км на поўнач ад горада, на беразе Сажа, урочышча Цялячае —
Вядомыя асобы
Тамара Яўгенаўна Гаробчанка (нар. 1942) — беларускі тэатразнавец. Яўген Палікарпавіч Гаробчанка (1917—1947) — беларускі акцёр. Дзмітрый Міхайлавіч Кавалёў — савецкі паэт Валерый Ільіч Кожар (1937—2020) — беларускі архітэктар. Акім Рыгоравіч Курачкін — беларускі скульптар Вільям Саламонавіч Матлін — яўрэйскі рэвалюцыянер, вучоны-энэргетык, рэпрэсаваны Міхаіл Васільевіч Селькін — беларускі навуковец-алгебраіст Морыс Голубаў (1905—1987) — амерыканскі мастак Майсей Барысавіч Нэйман (1898—1967) — савецкі фізікахімік. (1910—1992) — савецкі кампазітар. Фёдар Рыгоравіч Шкляраў (1925—1988) — беларускі краязнавец, калекцыянер. Айзік Фрэйдкін (1892—1941) — яўрэйскі пісьменнік, перакладчык Мордхе Эрліх (1873—1931) — яўрэйскі пісьменнік
Галэрэя
Гл. таксама Гарады Гомельскай вобласці Гарады Беларусі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мястэчкі Менскага ваяводства Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1685 годзе